Старонка 483
◀ / 674 ▶
ТАУКАЧАВАТЫ прым. Іран. Нязграбны, непаваротлівы. Таўкачаваты гети Вос'ип, а за дз'аўчатам'и б'егала. Ярамічы Кар. ТАУКАЧЫ мн. перан. Рэпа вялікага памеру. У нас на агародз'е во таўкачы вырас'л'и! Пескі Маст. ТАУКАЧЫНА м. і ж. знявая. Нязграбны чалавек. Што ш ты атстайеш так, ах ты таўкачына, рухайс'а хутчей! Парачаны Лід. ТАЎКЕНЯ, ТАЎЧАНІЦА, ТАУЧОНКА ж. Бульбяная каша. Идз'и йес'ц'и, таўк'ен'а астын'а. Лагады Шчуч. На в'ачеру таўчан'ицу зроб'им, пайадз'им з малаком. Клінчаны Гродз. Мама, зраб'и таўчонку на в'ачеру. Урцішкі Іўеўск. ТАЎКУШКА ж. Таўкач. Стаўкла с'он'н'а бул'бу новай таўкушкай. Даўгялы Вор. ТАЎПЕХАЦЦА незак. Іран. Таўхацца, хадзіць бязладна. Што вы таўп'ехайац'ас'а тут, йак у ступ'е? Пескі Маст. ТАУСЦЯРАЗНЫ, ТАУШЧЭННЫ прым. Вельмі тоўсты. Таўс'ц'аразны кабан у йих, даўно ўжо можна было калоц'. Шчорсы Навагр. Наш Антос' стаў таўшченны. Пагародна Вор. ТАУХАТНЯ ж. Цесната. Нашай научыц'ел'к'и йа н'е пазнала с'арод гетай таўхатн'и, йа думала адно дз'ец'и там, ажно и йана з дз'ец'м'и ў клубе. Новы Двор Свісл. ТАФТАННІК м. Паркаль. Куп'и ў горадз'е п'ац' м'етраў тафтан'н'ику, треба дз'еду ф'иранку пав'ес'иц', кап слонца н'е пал'ила. Пагаранцы Гродз. ТАЦА ж. Хлебніца. В'икц'а, прын'ас'и тацу, треба хл'еп паклас'ц'и, мушчыны на полудз'ан' идуц'. Чорны Луг Іўеўск. ТАЧКАРКА ж. Прадаўшчыца. Гета ў нас добрайа тачкарка, а старуйу з'н'ал'и, бо л'уб'ила дома атс'еджвацца, н'е заўс'оды аткрывала магаз'ин. Андрушоўцы Шчуч. ТАШНУ пабочн. сл. Гэта ж трэба, такое дзіва. Ага, ташну, учора йак пайшоў мой чалав'ек да бац'к'и, то й сон'н'а йашче н'има. Аўсяніца Шчуч. ТАШЧУХА ж. Брак пры тканні палатна, калі разрываецца нітка ў аснове. Л'етас' мы ткал'и зрэбн'ицу, то йак уб'илас'а была ташчуха, рады н'е магл'и дац'. Панямонцы Лід.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 674 ▶