СЯДЛІЖАЦЬ незак. Пацяплець. Нешто сабак'и качайуцца па сн'ез'е, напеўна с'адл'ижайа, ужо ш павинна с'адл'ижац'. Шылавічы Слон. СЯДЛІСТЫ прым. З увагнутай спіной. На ферме ў нас с'адл'исты кон', сп'ина ўвагнутайа ўн'ис. Сялец Лід. СЯДНЯ ж. Сядзенне. Мой с'ел'адоршы хлоп'ац доўга н'и хадз'яў, с'адня у йаго была, аж тры гады была с'адня, а потым пайшоў. Ханявічы Свісл. СЯДУН м. Дзіця, якое доўга не ходзіць. У йих хлопчык с'адун, ужо тры гады и н'а ходзиц', можа будз'а хадз'иц' йак пакрапчайа. Шылавічы Слон. СЯДУШКА ж. Школьная парта. У школу прывезли новыйа с'адушки, старыйа с'адушки выкинули. Быстрыца Астр. СЯЙВО н. 1. Пасяўная пара, сеў. Веснавойа с'айво йак пачнешша, то ни атпачнеш, каб хац'а ў добруйу пару с'айво прайшло, каб добры ўраджай быў. Нагародавічы Дзятл. 2. Пыл. Нейко с'айво у вочы леза, ни стой л'а малатарни, адыдз'иска. Гаўе Гуеўск. СЯКЛІ мн. Перагародка рэчкі нератам. Треба паставиц' с'акли рыбы налавиц'. Кладнікі Іўеўск. СЯЛАВЫ прым. Сельскі, вясковы. Дз'аўчата с кутара прыходз'ац' да с'алавых. Рудня Свісл. СЯЛЕДЗЯ ж. Сорт белай бульбы. С'ол'ета с'ал'едз'а добрайа ўрадзила. Грынявічы Свісл. СЯЛЕТАЦЬ незак. Дзьмуць. Што ты с'ал'етайаш на зац'ерку, йана и так халоднайа. Пескі Маст. Ал'е ш и в'ец'ар с'он'и с'ал'еча, з ног валк'и'. Стукалы Маст. СЯЛОК м. Кругляк, абструганае для зруба бервяно. На тыл'нуйу сц'ану хаты треба дванаццац' с'алкоў дзерава. Загор'е Кар. СЯМЕЙНІК м. Член сям'і. Нашых с'амейн'икаў увечары с хаты н'а выган'иш, с'аб'аруцца нашы с'амейники, павач'арайуц' и с'адз'ац' кала т'ел'ив'изара. Уша Кар. СЯМІРУЧКА ж. Назва касы на сем далоней. Наш стары купиў новуйу семиручку, добра косиц'. Макараўцы Бераст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁