дварэ, трэба йес'н'и стройишча, пайду хутчэй стройиц' паршука и карову. Новы Двор Свісл.
СТРОК м. Здрок. Строк с'л'апы, ал'е моцна кусайашча, стракайа кароў, йак строк нападз'е на кароў, то йаны ўц'акайуц' с пашы. Каробчыцы Гродз.
СТРОНЦІЦЬ зак. Пашкодзіць, звіхнуць. Йак строн'ц'иш нагу, старайс'а гл'инай прылажыц', то пал'ахчайа. Старчаняты Іўеўск. Так н'аўдала ск'окнуў, аж нагу строн'ц'иў. Мураваная Ашмянка Ашм.
СТРУГА ж. Дрыгва. Геты дуран' у струз'е кан'а ўгруз'иў, л'едва выц'агнул'и. Васілевічы Гродз.
СТРУДЖАНЫ прым. Слабы, знясілены. Йа струджаны ў працы, рук'и майе струджаныйа, ног'и струджаныйа, ус'о бал'иц'. Галавічполе. Шчуч.
СТРУІЦЬ зак. Знішчыць, патравіць. Трэба мух струйиц', а то зав'алос'а йих многа. Ціконі Іўеўск.
СТРУМЫК м. Струмень. Чуйаш, йак струмык цурчыц', вада ц'ачэ, струмык ц'ачэ. Каробчыцы Гродз.
СТРУНІЦЬ незак. перан. Настаўляць, вучыць. Бац'к'и хлопчык йих зус'им н'а слухайа, а мац'и йаго добра струн'иц', адну матку и знайа. Залессе Смарг.
СТРУНКІ прым. Стройны. Струнк'и хлоп'ац, стрункайа маладайа, добрайа пара. Каробчыцы Гродз.
СТРУПЯНЕЛЫ прым. Нежывы, змярцвелы. Бачыл'и, йак струп'ан'елыйа фашысты л'ажал'и ўскрай дарог'и, аш страшна было гл'адз'эц'. Міцкавічы Смарг. Йак хавал'и матку, дочк'и стайал'и струп'ан'елыйа на могл'ицах. Ганчары Лід.
СТРУПЯНЕЦЬ зак. Стаць нерухомым. Ззаду ў поц'амках н'эхта йак схоп'иц' м'ан'е за каўн'ер, дык йа й струп'ан'ела, аж гета майа дз'еўчына прыйехала позна, чакала м'ан'е на падворку з работы. Каміны Шчуч.
СТРУХАТАЦЬ зак. неадабр. Зламаць, пашкодзіць. Ас'ц'арожна б'ары дз'иц'а, а то ты йаму йашчэ ручку струхатайаш, йано ш слаб'эн'кайа. Трокенікі Астр.
СТРЫМАНУЦЦА зак. Спаткнуцца. Стол'ко йаму накапал'и картофл'и, што й карова можа стрымануцца. Вароны Бераст.
77 👁