СТОРЧ прысл. Уніз галавою. М'иша з мосту сторч упаў, ал'е выц'агнул'и. Якімавічы Слон.
СТОЎБІК м. Стаяк. Халодны с'он'н'а стоўб'ик, треба запал'иц', прын'ас'и дроў. Кукалкі Ваўк.
СТОЎДАР м. зневаж. Валацуга. Стоўдар ты, Адам'е, с'амйу зак'инуў, йа таб'е скажу, кал'и ты майаш сына, то гл'адз'и йаго. Бабіна Гродз.
СТОЦІВЫ мн. Бакавыя часткі кроснаў. Прын'есла ад мамы стоц'ивы, а ты прын'ас'и наб'ил'н'ицы, б'аз йих н'е пастав'иш кросны. Клешнякі Шчуч.
СТОЦЬ прысл. Уніз. Малы звал'ийус'а с п'ечы стоц' галавой, ц'ап'ер хварейа. Міцкавічы Смарг.
СТОЧКІ мн. Астаткі, рэшткі. Нават ус'е сточк'и, дзе гас'ц'авал'и, выл'ила с'в'ин'ам, н'ичога н'е астав'ила. Каробчыцы Гродз.
СТРАБУК, СТРАБУЛЬ м. Цыбур. Страбул'е йак пойдуц' рас'ц'и, то цыбул'а дрэннайа будз'е. Грандзічы Гродз. Страбук'е вырывайам с цыбул'и. Каробчыцы Гродз.
СТРАГАЦЬ незак. Габляваць. Хвац'иц' таб'е ўжо страгац', идз'и йес'ц'і. Ляпёшкі Іўеўск.
СТРАДНІК м. Музыкант. Прыйехал'и ўжо ў в'оску страдн'ик'и, будуц' грац' у н'отк'и на в'ас'ел'л'и. Навасёлкі Шчуч.
СТРАЖДАЦЦА незак. неадабр. Вандраваць, ездзіць. Йаго патчарка па с'в'ету скол'к'и страждалас'а, а прыйехала зноў да нас. Лагозніца Маст.
СТРАЖНІЦА ж. Застава. На страж'н'ицу прыв'ал'и двух н'ев'адомых, н'ейк'их н'езнайомых л'удз'ей, дз'еп'и паказал'и. Прывалка Гродз.
СТРАКАВАЦЬ незак. Узбуджацца ад укусаў аваднёў. Йак гарачын'а, на жыв'ину строк пападайа, кон'и стракайуц', каровы стракайуц', у кусты л'ан'ац'. Каробчыцы Гродз.
СТРАКАТУХА ж. Сарока. На двары крычыц' стракатуха, б'ез'ны пачуйам йайе, у нас стракатуха ўс'е йайка накрала, йак нагл'ез'н'ала, дык курэй н'асушна. Дабраўляны Свісл.
74 👁