Старонка 453
◀ / 674 ▶
СПЛЁНТАЦЬ зак. Зблытаць. Каты сплонтали ўсе ници, аш пашка разабраша. Зенявічы Шчуч. СПЛЯВАЦЬ зак. Зганіць. Гета ш треба такайа бада, сусетка зусим сплавала Йиванаву дзеўчыну, ни за што. Дакудава І Лід. СПОДКІ мн. Рукавіцы. Мой Паска начиста парваў новыйа спотки, што бабула звазала. Лычкаўцы Шчуч. СПОЙСАВАЦЬ зак. Набіць, перацягнуць дзягай. Ты хочаш, каб йа спойсаваў пабе па спине, што на слухайаш. Ліпнікі Шчуч. СПОЛКА ж. Група людзей, якія моцна здружыліся. Звазаўса мой сын з гетайу сполкайу и валочыцца разам. Міжэвічы Слон. СПОЛЬНО прысл. Разам. Спольно зрабили, спольно и атказуц за ўсо. Макараўцы Бераст. СПОНКА ж. Кнопка. Спонки ў блуску паўшывай. Дубароўшчына Дзятл. СПОПАРАЗКУ прысл. Спачатку. Тата спопараску ни разабраўса, хто там прыйехаў пат хату. Мішкавічы Смарг. СПОРКАЦЬ зак. Іран. 1. Няўдала пашыць. Вала нейак споркала мне сукенку. Красноўцы Лід. 2. Зрыць. Свинни ўвес агарот споркали нам. Валэйшы Вор. СПОРЫЦЬ незак. Эканоміць, каб спорна было, каб надоўга хапіла. Йа ўсо спору и спору муку, и йайе так мала. Куляшы Шчуч. СПОТУРАЦЬ незак. Раўняцца па кім-небудзь. Мой малодшы брат заўсоды спотурайа мне. Стральцы Гродз. СПРАВАРОТ м. Разлік. Йак ни хапайа грошай, то нийаки справарот ни прыдза ў галаву. Шылавічы Слон. СПРАГЧЫСЯ зак. перан. Здружыцца. Ты зноў с тым лайдаком спрохса? Угляны Смарг. СПРАЗАНТАВАЦЬ зак. Пазычыць, падараваць. Ци ты мне спразантуйаш сонна капусты? Цяглевічы Зэльв. На кожна свата мой тата маме хоц што спразантуйа. Клешнякі Шчуч. СПРАКАВЕЧНЫ прым. Старажытны, вельмі даўні. У нас тут спра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 674 ▶