трава ўс'а ў смуз'е. Лелюкі Іўеўск.
СМУЖЭ мн. Багна, балота. Так'ийа смужэ, такайа асадз'ина там, што можна правал'ицца. Каробчыны Гродз.
СМУРОДНІК м. Парэчка. Трэба нарвац' смуродн'ику, хай дз'ец'и пакаштуйуц', смуродн'ик добри ў нас у садз'е. Казіміраўка Гродз.
СМУРЫЖЫЦЬ незак. Шаркаць нагамі пры хадзьбе. Ужо наш дз'ед л'едва ходз'иц', смурыжыц' па хац'е патроху. Турэц Кар.
СМЫГАТЫ прым. Неспрактыкаваны, нявопытны. Смыгаты йашчэ, браток, ты, каб мн'е парады давац', л'епш ан саб'е падумай. Ігнаткаўцы Лід.
СМЫКАЦЦА незак. Дзёргацца, вярцецца. Чаго ты ўс'о смыкайас'с'а на лав'е? Пятралевічы Слон.
СМЫЛЬНУЦЬ зак. Ударыць, стукнуць. Смыл'н'и ты добра гетаму сабаку, то й п'ерастан'е брахац'. Бастуны Вор.
СМЫРГАЦЬ незак. Плакаць. Н'ихто ш ц'аб'е н'а б'йу, а ты ўжо смыргайаш, н'а бойс'а, ц'аб'е н'ихто н'е зачэп'иц'. Кадзішкі Лід.
СМЫЧКА ж. Балотная сакавітая трава. Нарв'и смычк'и с'в'ин'ам, трус'икам и бычку, хай йадз'ац', смычку йадуц' и каровы. Каробчыны Гродз.
СМЭРГЛІ мн. Смаркачы. Чаго ты смэргл'и папус'н'иў? Каланта! Ваўк.
СМЭРКНУЦЬ безас. зак. Звечарэць. Ужо смэркла, пара дахаты з'б'ирацца, во кол'к'и працалол'и с'он'н'а. Яцавічы Навагр.
СМЯКАЛІСТЫ прым. Разумны. Наш малы хлопчык так'и с'м'акал'исты, аб ус'им пытайа, пра ус'о хоча в'едац'. Лынтупы Іўеўск.
СМЯРДЗЁНКА ж. Лясны клоп. У л'ес'е, бывайа, с'м'ардз'онку пац'ис'н'аш, то см'ардз'иц'. Урліцы Іўеўск.
СМЯРДЗЮШКА ж. Капцілка, лямпа без шкла. С'м'ардз'ушк'и нал'іл'и ў вайну. Каробчыны Гродз. 2. Хлорка.
СМЯРТЭЛЬНІК м. Начны матыль. Закрывай акно, а то с'м'артэл'н'ік'и ў хату л'атуц'. Крычнікі Іўеўск.
77 👁