н'ев'ал'икуйу хатку, дз'ац'ей пагадавал'и. Уша Кар.
САДАВІЦЦА незак. Садзіцца. Садав'ис'а, чаго ты стайиш? Садав'ис'а на зедал'. Новы Двор Свісл.
САДЗЕТАЯ субст. прым. Саджальніца бульбы. Ус'е садз'етыйа памагал'и сус'еду, ус'е пасадз'ил'и картопл'у. Панямонь Навагр.
САДЗЕЦЬ безас. Пячы ад болю. Ал'е ж и садз'айа рука, аж да серца даходз'иц'. Лаздуны П Іўеўск.
САДЗОНКІ мн. Пасадка лесу. Нашы вучн'и пашл'и на садзонк'и, на пустапол'и будуц' садзонк'и садз'иц'. Каробчыцы Гродз.
САДНО н. Верх страхі, які высцілаўся кастрыцай. Садно кастрыцай выс'ц'илал'и на салам'анай страс'е. Каспянева Шчуч.
САЖАВЫ прым. Чорны. Пирен'ин кавал'ер на забав'е ў сажавым кас'п'ум'а. Заляшаны Ваўк.
САЖАЎКА ж. Штучны вадаём, стаў. У нашай сажаўцы ран'ей адно жабы в'ал'ис'а, а п'ап'ер у сажаўку запус'ц'ил'и карпы. Каробчыцы Гродз.
САЙЦЬ незак. Карміць дзіця грудзьмі. Ужо таб'е пара сайиц' дз'ип'а. Навасёлкі Іўеўск.
САКАНКА ж. Мука грубага памолу. Саканка ў нас шчытайашча грубайа мука, гета памол з н'еабдз'иранага з'ерн'а. Шутавічы Смарг.
САКАРЫНА ж. Буслава гняздо. У нас на старой игрушы сакарына, а вун' бус'ал с'еў на сакарыну и кл'акоча. Грабяні Гродз.
САКОЛКА ж. Майка. Была с'ен'н'а ў крам'е, куп'ила таб'е саколку, твайа саколка ўжо старайа. Кракотка Слон.
САЛАВЕШНІК м. Сланечнік. Мамо, чаму ты салав'ешн'ику н'и пасадз'ила, нас'ен'а ж йа куп'ила. Лабзова Маст.
САЛАДЗІЦЬ незак. перан. Частаваць з сардэчным прывітаннем. Ус'им было в'ес'ала, сват в'ел'м'и многа саладз'иў на в'ас'ел'л'и. Хмяльніца Слон.
САЛАМОЎНЫ прым. Які з саломы. Саламоўнайа куча на пругм'ен'и развал'илас'а ад в'етру. Быстрынка Астр.
САЛАНЕЦЬ незак. Прасольвацца. Н'ахай салан'ейуц' кумп'ак'и тыдн'и два, а потым ус'е кумп'ак'и будз'ам в'ен'дз'иц'. Рос-
78 👁