Старонка 41
◀ / 674 ▶
прышло́с'а йим уп'акац'. Старое Сяло Зэльв. АРЭШКАВЫ прым. Светла-аранжавы. Л'убл'у арешкавы кол'ар, у м'ин'е арешкавайа сук'енка была. Ятвезь Кар. АСАБОЎКА ж. Таксі. Гал'ун'а, ты пайдз'и на асабоўку, йа таксама йехала на асабоўцы. Почарня Іўеўск. АСАДЗІНА ж. Правал, яма. Там такайа асадз'ина, што ц'аб'е з машынай праглын'е. Брузгі Гродз. АСАЛАПЕЦЬ зак. Асалавець. В'ас'ел'н'ик'и асалап'ел'и ат стомы, патаўкл'ис'а па хац'е и пайшл'и спац'. Шчорсы Навагр. АСАЧКА ж. Асака. Наклал'и воз асачк'и и прыв'езл'и на потс'ц'ил. Негрымава Навагр. АСЕМЯНІЦЦА зак. Стаць сямейным. Вот ужо и наш Уладз'ик ас'ем'ан'йус'а, саб'е жонку прыв'ос. Манежыцы Навагр. АСЕННІК м. Асенняе паліто. Наша Вол'а куп'ила саб'е новы ас'ен'н'ик. Навасёлкі Лід. АСЁЛКА ж. 1. Хвошч. Ус'а наша бул'ба зарасла ас'олкай, ды йашче л'еб'ады хапайа. Пятровічы Іўеўск. 2. Асялок. Ас'олкай м'ен'п'ац' касу, а малатком кл'епл'ул'. Сонічы Гродз. АСІНАЎКА ж. Позні сорт яблык. Ас'инаўка з'имой смачнайа, на ас'инаўцы йаблык'и могуц' стайац' да самых маразоў. Няпеч Лід. АСІСТЭНЦЫЯ ж. Удзельнікі вясельнага абраду. Ас'истэнцыйи было аж двашац' чалав'ек. Магуны Вор. АСУСТЭНТ м. Удзельнік вясельнага абраду. У маладога нат-та харошы адз'ин асустэнт быў. Мураваная Ашмянка Ашм. АСУСТЭНТКА ж. Удзельніца вясельнага абраду. Надз'а будз'а ў м'ан'е за п'ершуйу асустэнтку. Міхайлаўшчына Гродз. АСКАЛОМАК м. Аскабалак. Тым аскаломкам йа нагу саб'е пакал'ечыла. Каты Смарг. АСКАЦІНЕЦЬ зак. Азвярэць. Трэба зус'им аскац'ин'ец', каб застрэл'иц' на воз'ары л'аб'отку з' дз'етк'ам'и. Прывалка Гродз. АСКЕРЫЦЦА зак. груб. Засмяяцца. Чаго ты аск'ерыўс'а, што таб'е за радас'ц', што чалав'ек спатыкнуўс'а. Пархімаўцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 674 ▶