РАНКАВІСКО н. Ручка ад лапаты. У м'ан'е зноў ранкав'иско паламалас'а. Турэц Кар.
РАНКЛЁД м. Сорт сліў. Трэба й нам уз'ац' на развод ранкл'одаў. Задворанцы Свісл.
РАНТКА ж. Загадзя ўмоўленае спатканне. С'он'н'а ў Л'ены рантка ў садз'е, пойдз'а да Ал'ес'а на рантку. Пагараны Лід.
РАНТКАВАЦЬ незак. Сустракацца. Маладыйа л'уб'ац' ранткавац'. Майа ранткавала ўчора и с'он'а спац' хоча, ц'ап'ер йаны ранткуйуц' кожны в'ечар. Кавалі Бераст.
РАНША прысл. Даўней. Маладз'ош ц'ап'ер пашла н'и тайа, што была ран'ша, куды н'и пайедз'а, то свайго дабйеша. Александроўшчына Зэльв.
РАПА ж. Груды замёрзлай на дарозе гразі. Рапа стала на дварэ, дрэнно йехац'. Макараўцы Бераст.
РАПІСТЫ прым. Няроўны. Рап'исты стаў гас'ц'ин'ац, рап'истайа дарога. Эйсманты Бераст.
РАПТАВІЦАЙ прысл. Знянацку. Раптав'ицай с'ц'амн'ело, л'инуў дождж йак з в'адра. Крапіўніца Свісл.
РАПТОЎЕ н. Нечаканасць, неспадзяванасць. Н'ихто такога раптоўйа прыдумац' н'и мох, каб йаны пажан'ил'ис'а. Налібакі Навагр
РАПТУХ м. Вяровачны мех для сена, саломы. Стары н'ас'е раптух с'ена, аш пот пл'ушчыц' з' йаго. Гостраў Вор. Рэдка звязаная хустка. Н'и зав'азвай геты раптух, а то з'м'ерз'аш. Жодзішкі Смарг.
РАПТЭЧНЯ прысл. Нечакана. С'арожа раптечн'а йак выскачыў з-за кустоў, дык ус'е п'ерапалохал'ис'а. Піляўцы Ашм.
РАПЧАЦЬ незак. Злаваць. Текл'а цэлы дз'ен' рапчала на н'ав'естку, што н'ичога н'а роб'иц'. Лылойці Смарг.
РАПЭТА ж. Запірка. Мама нал'ила м'иску рапэты, йа ўс'о з'йеў. Падбалоцце Зэльв. Каша з льнянога семя як лекі. Трэба дац' дз'иц'ац'и рапэты, то н'и будз'а паносу. Кукалкі Ваўк.
РАСАВАННЕ н. Цвіценне кветак і збожжа. У расаван'н'и пчолы з'б'ирал'и м'от с кв'етак кан'ушыны. Карашава Шчуч.
РАСАВАЦЦА незак. Цвісці. Пачало ужо расавацца збожжа. Пад-
77 👁