РАЗБЭРСАНЫ дзеепрым. Растрапаны. Гаспадар разберсаны ходз'иц'. Данілавічы Дзятл. РАЗБЭХАЦЬ зак. Разбавіць вадой. Разбехала ты халадн'ик: адна вада. Свіршчына Астр. РАЗВАЛАК м., РАЗВАЛЁНКІ, РАЗВАЛІНЫ, РАЗВАЛЬНІ мн. Шырокія сані. Садз'ис'а ў развалк'и и пайедз'ам за с'енам. Газа Астр. З'имой само л'еп'ай у развал'инках дз'е дал'ока йехац'. Геранёны Іўеўск. У нас с'ено воз'ац' на развал'инах. Верцялішкі Гродз. Запражы раззал'н'и, пайедз'ам прыв'аз'ем корму. Крычнікі Іўеўск. РАЗВАРУХА ж. Трывожны час. У самуйу разваруху наша дачка вырухнула з дому, дык убачыл'ис'а ўжо пас'л'а вайны. Нагорнікі Дзятл. РАЗВАРЫЦЬ зак. перан. Размясіць гразь, зрабіць гразкай дарогу. Разварыла так дарогу, што н'икуды н'и прайедз'аш, пакул' патсохн'а. Таншчына Смарг. РАЗВАЯВАНЫ дзеепрым. перан. Сапсуты, парваны. Што н'и адз'ен' на йаго, ус'о развайуйа, гладку с'он'а, аш пал'то развайванайе л'ажыц'. Ягаднава Смарг. РАЗВЕЙ м. Жоўты пясок. Там на грутку адз'ин раз'в'ей, то што на йим вырас'ц'а? Ліпнікі Шчуч. РАЗВІЛАВАННЕ н., РАЗВІЛКА ж. Перакрыжаванне. Ад разв'илаван'н'а Назеп пайшоў ул'ева. Навасёлкі Іўеўск. Пал'авайа дарога там канчайаша, там разв'илка. Ліпнікі Шчуч. РАЗВІНЬВАЦЬ незак. Світаць. Ужо разв'ин'вайе на дваре, а кароў йашче н'и жануц' пас'в'иц'. Гольні Бераст. РАЗВІТНЫ прым. Разумны. Ваш хлопчык добра разв'итны, н'и то што мой. Аўсяніца Шчуч. РАЗВІТУШКА ж. Прылада разматваць ніткі. Треба разматац' матк'е, прын'ас'и свайу раз'в'итушку. Доўгая Шчуч. РАЗВОДЗІЦА ж. Гездараж, разводдзе. Став'ил'и кросна в'асной, а катачк'е н'едз'а пранал'и, то прышлос'а Іивану самай развводз'ццай аж да Б'ал'ицы йс'ц'и за катачкам'и да матк'и. Панямоншы Лід. РАЗБОР м., РАЗБОРКА, РАЗБОРА ж. Жэрдка, якая злучае задок з перадком воза. Разбор цз'аржыц' ус'ей воз, задн'уйу и п'аред-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁