сеевічы Ваўк.
ПРЫЗІМАК м. Першы марозік. Нашы каравы ўжо прыз'імкам'и ходз'ац' па палы. Чэхі Астр.
ПРЫЗКА ж. Асака. Гета ш трэба, так парэзац' прыскай руку, в'ел'м'и ж бал'иц'. Прывалка Гродз.
ПРЫЗЫРЫЦЬ зак. Прымусіць, настаяць. Ты прызыр свайго хлопца прыв'ес'ц'и дроў, холадна ж у вас. Дворышчы Лід.
ПРЫКАНЕЦ м. Канец. Мы жыл'и на прыканцы в'оск'и кал'а выгана. Вераб'і Астр.
ПРЫКАНТАВАЦЦА зак. Прымасціцца, прыладзіцца. Л'ан', твой Йас'ка прыкантаваўс'а на ўлон'н'и да бабы и заснуў, с'п'иц' саб'е салотка. Дамброва Шчуч.
ПРЫКАЯЦЬ зак. Прываозіць. Да с'аб'е йайе прыкайаў так, шт ўжо в'ек н'и забудз'а. Дзевяткаўны Ваўк.
ПРЫКІВАЦЦА зак. Прыйсці пацішу. Учора мой чалав'ек позна прык'иваўс'а дахаты. Апіта Іўеўск.
ПРЫКЛАД м. Засланка. Ран'ицайу, йак упаў у м'ан'е прыклад аж малойе прачнулас'о и пачало плакац'. Навіны Навагр.
ПРЫКРАТА ж. Непрыемнасць. Н'и магу адол'ац' прыкрату с таго дн'а, йак пасварыўс'а з братам. Уша Кар.
ПРЫКРУЦІЦЬ зак. перан. Прывабіць. Прыкруц'ила ваша Ман'а майго Вас'ил'а да с'иб'е, н'ук н'ихай выходз'иц' за йаго. Шылавічы Слон.
ПРЫКУКОБІЦЦА зак. іран. Прыгарнуцца, прыхіліцца. Йак прыкукоб'ицца да кап'ицы, то й зас'н'е адразу, дужа да сну л'охк'и. Лукі Кар.
ПРЫКЧЭМНІЦЦА зак. іран. Паддобрыцца. Пал'ина прыкчэмн'илас'а да таго старога, и йон ус'о ап'исаў на йайе. Сапоцкін Гродз.
ПРЫЛАБУНІЦЦА зак. іран. Прыладзіцца, прыстасавацца. Йон да матк'и прылабун'ицца и зас'н'е, так'и хлопчык да каго хочаш прылабун'ицца. Гвaздзікяны Астр.
ПРЫЛАБУНІЦЬ зак. Прытуліць, прыгрэць. Прылабун'ила Йана йаго йашче трохгадовым, так и застаўс'а за сына. Крыч-
78 👁