Старонка 373
◀ / 674 ▶
ПРАДЗЯННІК м. Чарга пасвіць карову. Заўтра нам прадз'ан'н'ик пажэн'ам каровы пас'в'иц'. Нача Вор. ПРАДРЫЛЯВАЦЬ зак. Прасвідраваць. Прадрыл'уй дз'ирк'и и заган'й граб'идла ў галоўку граб'ел'. БерштЫ Шчуч. Дакторка мн'е прадрыл'авала зуба. Корнадзь Свісл. ПРАЖМО н. Падсмажанае калоссе недаспелага жыта. Нашто таб'е здалос'а гета пражмо, адно кап псавац' збожа. Буйкі Дзятл. ПРАЗВІСКАВАЦЬ незак. Абражаць. За што ж гетага чалав'ека так праз'в'искуйуц', гета ж н'адобра так праз'в'искавац'. Каўкелі Іўеўск. ПРАЗВІШЧАЦЦА незак. неадабр. Выдумляць прозвішчы. Йих Г'енка так'и распус'н'ик, йак пачн'е праз'в'ишчацца, то ўс'их п'ерав'ерн'а. Мураваная Ашмянка Ашм. ПРАЗНІКАЦЬ незак. Святкаваць. У час шчодрыка, на багатуйу куц'у, ус'е л'удз'и ў нас праз'н'икайуц'. Дзякаўцы Шчуч. ПРАЗУБІЦЦА зак. Прарасці. У картопл'и з'йав'ил'ис'а мал'ен'к'ийа рос'л'ик'и, йана празуб'илас'а. Зарудаўе Маст. ПРАЙДАК м., ПРАЙДАЧКА ж. Прайдзісвет. От прайдак йих Йиван, дз'е йон тол'к'и н'а быў? Праціма Шчуч. Н'ина такайа ц'ихайа, а маш'и ох прайдачка, да ўс'аго дойдз'а свайим розумам. Руда Яварская Дзятл. ПРАЙДОШЛІВЫ прым. Энергічны. В'ел'м'и прайдошл'ивы ваш геты старэйшы хлоп'ац. Магуны Вор. ПРАЙНЯ ж. Месца мыцця бялізны на рацэ. Жанчыны сабрал'ис'а кал'а прайн'и. Ліпнікі Шчуч. ПРАКАМЯШЫЦЬ зак. Прайсці па бруку. С'он'н'а аўтобус н'а йшоў, то пракам'ашыла аш с Турпа дахаты, ног'и ат такой дарог'и гудуц'. Загор'е Кар. ПРАКАРПАЦЬ зак. Пракалупаць. От гетыйа дз'ец'и! Пракарпал'и дз'ирачку ў м'ашку и павыц'агал'и с'ем'ачк'и. Раготна Дзятл. ПРАКЛЮНУЦЦА, ПРАЛУЗНУЦЦА зак. перан. Прарасці. У нас ужо пракл'унул'ас'а намочанайе нас'ен'а агуркоў, будз'ам садз'иц' у кан'адз'елак. Грандзічы Гродз. Ужо гурк'и пралузнул'ис'а, ц'ап'ер пойдуц' рас'ц'и. Залесаўцы Навагр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 674 ▶