ПЕРАЛЕКАЦЕЦЬ зак. Перапалохацца, перадрыжэць. П'ерал'екац'еў ус'ей, пакул' п'ераб'ех той грудок, гетак страл'ал'и. Нагародавічы Дзятл. ПЕРАЛОЖАК м. Вузкі праход па засеянаму полю. Йа на п'ералбжак вык'инула з'ел'а, хай там сохн'а. Куляшы Шчуч. ПЕРАПЛЫНІЦЬ зак. Змяніць кірунак цячэння. Наша речка ран'ей ц'акла воддал', а потым п'ераплын'ила с'уды. Сімакава Кар. ПЕРАПОНЫ мн. Планкі на капылах саней. Бакавыйа п'ерапоны наб'ивайуц' на капылы. Сонічы Гродз. ПЕРАПРЕЧЫЦЬ зак. Пераканаць. Што н'и кажы, ц'аб'е н'и п'ерапречыш, йаг бы ты адна праўду л'уб'иш. Загор'е Кар. ПЕРАСПЁЎВАЦЦА незак. Перакліканша спевамі. Йак зайшл'и ў л'ес, дык аж зазв'ин'ела ў вушах, так пташк'и п'ерас'п'оўвайуцца. Саленікі Кар. ПЕРАСТУПІЦЦА зак. Пераабуцца. П'ераступ'ис'а ў гетыйа боты, у аб'ийаках дренна хадз'иц' па с'н'ез'е. Масеевічы Ваўк. ПЕРАСУПОНІЦЬ зак. Нанава перацягнуць супонь. Треба п'ерасупон'иц' кан'а, бо дарога н'а бл'искайа. Уша Кар. ПЕРАСЦЕБАЦЬ зак. Перашыць. Треба мн'е гету кофту п'ерас'п'обац', каб была йамчейшайа. Гарнастаевічы Свісл. ПЕРАСЦІГНУЦЬ зак. Пераняць, перапыніць. Дачушка, б'ажы п'ерас'ц'игн'и ц'ал'а, каб у шкоду н'и с'егла. Дакулава Лід. ПЕРАСЫПАНКА ж. Рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі. Наша п'ерасыпанка хоп' старайа, ал'е п'оплайа. Шчорсы Навагр. ПЕРАСЯВАЛА н. Рэшата. Можа, ты мн'е пазычыш п'ерас'авала, треба мук'и прас'ейац'. Пятровічы Іўеўск. ПЕРАТЫКА ж. Жалезная планка да восі. П'ератыка да вос'и мацуйацца, каб вос' была мацн'ейшайа. Касцянева Шчуч. ПЕРАЎЛАДКАВАЦЬ зак. Перабудаваць, перарабіць. У нас старайа ферма была малайа, ц'ап'ер п'ераўлаткавал'и ўс'о, ферма пагл'анайа пат шыф'ерам, с'в'етлайа, ц'оплайа. Валеўка Навагр. ПЕРАХІЛЯСТЫ прым. Сагнуты, крывы. Вун' йакойа п'ерах'ил'астайе древа рас'ц'е л'а рак'и. Бадзівалы Астр. ПЕРАХЛЯБІЦЦА зак. Памарнець, выгаладацца. Так заган'аў ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁