ПАТРАЎНА прысл. Травяніста. Гетак было патраўна на бураках, л'едво выпалал'и. Капачы Маст.
ПАТРАФІЦЬ зак. Патрапіць. Ц'и патрафл'у йа вам зраб'иц', йак вам треба? Міхайлаўшчына Ашм. Нараб'ус'а с'он'ика, хоц' бон'дз'-йак дахаты и патраф'иц'. Шылавічы Слон.
ПАТРУІЦЦА зак. Атруціцца. Ад воўчых грыбоў можна патруйицца, н'и наб'ары йих. Пугавічы Астр.
ПАТРУСІНЫ мн. Дробнае сена. Зграб'и патрус'ины кал'а гумна, каб н'и намачыў дошч. Урцішкі Іўеўск.
ПАТРУХІНЯЦЬ зак. іран. Пайсці паспешліва. Ужо ц'амн'ейа, патрух'ин'ай ты, Ман'а, ужо дахаты. Лаздуны Іўеўск.
ПАТРЭП'Е н. Ачоскі. Н'ешта патреп'йа многа тут, треба прыбрац'. Пяроўцы Вор.
ПАТУЖНЫ прым. Ладны, бойкі. Тут у нас самы патужны шл'ах, таму тут и мост новы у прошлайе л'ета зраб'ил'и праз реку. Салтанішкі Вор.
ПАТУПКОВЫ прым. Злы, шкодны. Н'ем'ац той у вайну быў патупковы, йак сабака, в'едама фашыст. Кашубінцы Гродз.
ПАТУРЫЦЦА зак. неадабр. Пайсці, накіравацца. Гета ш патуралас'а с'он'н'а майа н'ав'естка да свайих бац'коў, то, можа, прыдз'а к в'ечару. Боблава Ваўк.
ПАТЫКАВАЦЬ незак. неадабр. Дражніць, прыставаць. П'ерастан' патыкавац' малога, йаго бац'ка можа сварыцца на ц'аб'е за гета. Янавічы Навагр.
ПАТЫКАНКА ж. Дыван з льняной асновай, патыканы шарсцянымі ніткамі. На с'в'ата треба заслац' новуйу патыканку. Мірклішкі Смарг.
ПАТЫЧКІ мн. Тонкія палачкі. Б'аз гэтых патычкаў наш малы н'и пал'ичыц' нават простых л'икаў. Асіпаўцы Вор.
ПАТЭС м. Страха. Наш патэс треба ужо рамантавац', бо ц'аче. Кракотка Слон.
ПАЎБРОДАК м. Брэдзень. Нашы мужчыны паstав'ил'и паўбродак рыбу лав'иц'. Урцішкі Іўеўск.
ПАЎБЛЮЙ м. Кароткая цёплая мужчынская вопратка. Апз'ен'
76 👁