га папка, куды тыйа папк'и дз'ел'ис'а? Каты Смарг.
ПА ПОЛУДНЮ прысл. Пасля абеду. Паполудн'у майа мама пойдз'а зноў раб'иц' на бурак'и. Кемейшы Вор.
ПАПОРАНЫ дзеепрым. Парыты, ускапаны абы-як. У нас дз'ик'е водз'ацца, йак н'и загародз'иш, то ўс'а бул'ба будз'а папоранайа дз'икам'и. Міцкавічы Смарг.
ПАПРАВУНАК м. Выздараўленне. Н'има мн'е н'ийакага папраўнку, ус'о хварейу. Грынкі Свісл.
ПАПРАДУХА ж. Праля. Ц'ап'ер папрадух'и н'е з'б'ирайуцца за в'ечарох, н'има чаго прас'ц'и, ус'е дома с'адз'ац'. Залессе Смарг.
ПАПРАНІК м. устар. Абручык, які дзяўчаты адзявалі на галаву пад хустку. Даўн'ей дз'аўчаты накладал'и пат хустку папран'ик. Зачэпічы Дзятл.
ПАПРУЦІНА ж. Дубец. Схап'иў папруц'ину и йак стаў б'иц' туйу жыв'олу, то аж зараўла. Загор'е Кар. Адлам'и йакуйу папруц'ину, то паган'ац' лепш будз'а. Шылавічы Слон.
ПАПРАТАЦЬ зак. Убраць, прывесці ў парадак. Пакул' у хап'е папратала, то й с'ц'амн'ела. Сухінічы Маст.
ПАПРОШКА ж. Папаратнік. У нас у садз'е ў куту папрошка вырасла в'ал'икайа. Калантаі Ваўк.
ПАПРЫШЧЫЦЦА зак. Патрэскацца. Ус'е ног'и ад вады папрышчыл'ис'а. Касцянева Шчуч.
ПАПРЭЛЕНЫ дзеепрым. Звараны. Ужо картопл'а папрел'енайа, идз'и йес'ц'и. Алекшыцы Бераст.
ПАПУГАЧ м. Сава. Папугач, йак малойа дз'иц'а, плача. Касцянева Шчуч.
ПАПУЛЬНУЦЬ зак. Шпурнуць. Зараз йак папул'ну напоцуск'и папруц'инай, дык будз'аш знац'. Саленікі Кар.
ПАПУХ м. Катахі. Папух'и на в'арб'е ўжо распус'ц'ил'ис'а. Галімшчына Іўеўск.
ПАПУЦІ мн. Абутак, звязаны з ніцей або вяровак. Чаму ты н'и з'в'ажаш дз'иц'ац'и папуц'и, йано ш прастигн'а так. Сонічы Гродз.
75 👁