Старонка 333
◀ / 674 ▶
ПАЛЯНТАВАЦЬ незак. неадабр. Папракаць, крычаць. Учора йак пачула, што мац'и захварэла, то на ўс'у хату пал'антавала. Янканцы Ашм. ПАЛЯРГОНЯ ж. Герань. Пал'аргон'у тол'к'и с'ол'ета пасадз'ила, а ўжо йакайа в'ал'икайа вырасла. Палгаі Ашм. ПАЛЯСОЎЕ н. Лясное месца. Нашы каравы па балоц'е дз'е пахodз'ац', дз'е па пал'асоўйи, н'има пашы. Цырын Кар. ПАЛЯЎНІК м. Паляўнічы. Пал'аўн'ике ўжо хадзил'и на зайцоў, кажуц', многа зайцоў. Макараўцы Бераст. ПАЛЯШЫЦЬ зак. Паглядзець, дазнацца. Пал'ашы ты, сынок, ц'и н'а гон'ац' кароў с пол'а. Семернікі Ашм. ПАМАК м. Жэрдка, кладка. Памаком прыц'искал'и л'он, кал'и мачыл'и у став'е. Прывалка Гродз. ПАМАЛЕЙ прысл. Памалу, цішэй. Ас'ц'арожна, памал'ей к'идайац'а б'арв'ен'н'и, каб н'и прыц'існул'и ног'и. Уша Кар. ПАМАЛЕЧКУ прысл. Паціху. Памал'ечку пойдз'ам, Хв'едар будз'а в'ез'ц'и малако, падв'аз'е. Міжэвічы Слон. ПАМАЛІЦЬ зак. Папеставаць. Тата памал'иў Андрейку, пан'ос на руках у хату. Уша Кар. ПАМАЛЯВАЦЦА зак. Нафарбавацца. Дай твайой шм'инк'и крыху памал'авацца. Дзенавішкі Смарг. ПАМАРАНЧА ж. Апельсін. Йак пайедз'аш у Адесу, прыв'аз'и нам памаранчы. Геранёны Іўеўск. ПАМАРАНЧАВЫ прым. Аранжавы. Йак ты маладайа, дык памаранчава сук'енка патходз'иц'. Кальчычы Кар. ПАМАРАЗНІ мн. Бакавыя планкі, набітыя на капылы саней. Памарз'н'и на капылох роб'ац' с кл'ону. Макараўцы Бераст. ПАМАРКАТНЕЦЬ зак. Засумаваць, засмуціцца. Йак сыне павыйажджал'и, наш стары памаркатн'еў адразу. Гаўя Іўеўск. ПАМАТЛЯХАЦЬ зак. Шамахаць. Паматл'ахай над малым хустачкай, каб н'е было йаму горача. Лагацы Шчуч. ПАМАЎСАВАТЫ прым. неадабр. Марудны, павольны. Чаму ты так'и памаўзаваты ў рабоц'е? Трэба трох'и шпарчэй паварочвацца. Малыя Пугачы Шчуч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 674 ▶