н'и будз'а йага, нарву травы. Рыбакі Смарг.
ПАДТРЫБУШНІК м. Папруга падсядзёлка. Патц'агн'и ў кан'а паттрыбушн'ик, а то расслаб'иўс'а саўс'им. Саваздзякі Дзятл.
ПАДТЫКАЦЬ незак. Ткаць па аснове іншымі ніткамі. Дз'аругу паттыкайам сукном, то йана п'оплайа накрываща. Сіняўшчына Іўеўск.
ПАДУЖВАННЕ н. Папраўка. Падужван'н'е пашло пас'л'а хваробы ў малога. Стукалы Маст.
ПАДУЗОРНІК м. Падзор. З'н'им'й падузорн'ик и памый, а то брудны. Шылавічы Слон.
ПАДУХВАЛЫ прым. неадабр. Такі, які сам сябе хваліць. М'ихас' заўс'оды так'и падухвалы, у йаго ўс'о л'епш за ўс'их. Галаўнічы Гродз.
ПАДХВАТЫ прым. Тонкі, худы. У нашай Йан'и н'ейк'и ўжо занатта патхваты хлоп'ац. Біцеўцы Шчуч.
ПАДФУКШТОЛІЦЦА зак. іран. Прыбрацца, прыфранціцца. Бач ты, йак йана патфукштол'иласа на в'ас'ел'л'е. Новы Двор Свісл.
ПАДХАХОЛ прысл. Вузлом. Патхахол прычашис'а, патхахол хустку зав'азвай, на дваре п'опла. Залесаўцы Навагр.
ПАДХВАТКА ж. Сачок. Дз'аржаў у руках патхватку и п'агнуў шчупака на б'ерах. Дакудава Лід.
ПАДХВАТНЫ прым. Зручны. Патхватнайа была сук'енка да работы, ды знас'иласа. Жодзішкі Смарг.
ПАДХВАЦІЦЬ зак. Прастудзіць. Патхвап'ил'и кан'а, а прызнацца байацца. Пескі Маст.
ПАДХВАЧНІК м. Вабік. На пал'аван'н'и розныйа гук'и патхвачн'ик падайе. Сонічы Гродз.
ПАДХІРНУЦЬ зак. неадабр. Падвярнуць. Патх'ирнуў пат с'аб'е навул'ечку, а йа шукайу. Кайшоўка Кар.
ПАДХІХЛІЦЬ зак. іран. Незвычайна завязаць. Йак гета ты хустку патх'ихл'ила? Каняўцы Зэльв.
ПАДХЛЯБАЧ м. зневаж. Падхалім. Геты патхл'абач на задн'их лапках ходз'иц', каб выслужыцца. Кальчычы Кар.
77 👁