ПАДМАЎЛЯЦЬ незак. Падгаворваць, падахвочваць. За сталом йаны пачал'и падмаўл'ац' Н'ину пайехац' з йим'и на пал'ину. Дзялщічы Навагр.
ПАДМУЛЁЎКА ж. Каляровы аловак. Н'е мачы падмул'оўку, бо потым йана будз'а крылышка. Крывічы Іўеўск.
ПАДМЭНЧЫЦЬ зак. З цяжкасцю пратрымаць. Вот падменчу да з'имы кароўку, а там прадам. Вугальнікі Шчуч.
ПАДНАВЕС м. Месца пад страхой. У нас пад паднав'есам з'ел'а сушац', жертк'и кладуц'. Касцянева Шчуч.
ПАДНАВЕСКА ж. Павець. Думайу зраб'иц' паднав'еску, бо н'има куды став'иц' начен'н'е. Рудзевічы Зэльв.
ПАДНАДОЛАК м. Падагнуты ніз сукенкі. Ты падлажыла ў сук'енцы в'ал'ик'и паднадолак. Навасёлкі Іўеўск.
ПАДНАЧВАЦЬ незак. неадабр. Настройваць супраць каго-н. Н'е падначвай ты йаго натто п'ерад нашым татам. Каланта! Ваўк.
ПАДНІМАЦЬ незак. Спуджваць звера з лёжкі. Мус'и, пара ўжо падн'имац' таго л'иса. Морына Іўеўск. Араць зямлю першы раз пасля зімы. У калгас'е заўтра будуц' падн'имац' з'амл'у пат картофл'у. Ракавічы Шчуч.
ПАДНОЖНІК м. Палавік. У гетым годз'е витку новыйа падножн'ик'и. Падвялікае Дзятл.
ПАДНУЦКВАЦЬ незак. іран. Спакушаць. Йон м'ан'е ўс'о паднуцкываў пайс'ц'й разам з йим да ц'отк'и. Залесаўцы Навагр.
ПАДНЫ прым. Сыты, укормлены. Наш паршук стаў ужо падны, к кол'адам закол'ам. Галубы Маст.
ПАДНЯВЕРЫЦЦА зак. Запэўніць, абяцаць. Дык жа падн'ав'ерыўс'а, што сам ус'о зроб'иц', и пайехаў. Уша Кар.
ПАДНЯДЗЕЛЕНЫ дзеепрым. Прыбраны, святочны. Йак скончыл'и жац', сабрал'ис'а ў клуб ус'е падн'адз'ел'еныйа. Вераб'і Астр.
ПАДОЛ м. Бераг ракі, дзе мыюць бялізну. Наша Ман'а на падол'е, пашла мыц' ходн'ик'и. Макараўцы Бераст.
ПАДОПРАНКА ж. Верхняе адзенне. Увос'ан' картопл'у капац' ус'акайа падопранка згадз'ицца. Міткавічы Смарг.
ПАДОЎЖНІК м. Дошчачка закрываць бакавы ўваход у вулей.
79 👁