Старонка 316
◀ / 674 ▶
цыкл'ет, в'идац', братуху паджджырыў дастац' грошы. Каты Смарг. ПАДЖЫТЫ прым. Стары. Мой бап'ка ўжо добра паджыты чалав'ек, на свайом в'аку нараб'иўс'а. Янканцы Ашм. На жн'ив'е ў нас ус'е роб'ац': и маладыйа и паджытыйа, ус'им работы хапайа. Уша Кар. ПАДЖЭНУЦЬ зак. Падагнаць. Паджэн', сынок, карову на выган. Татарцы Лід. ПАДЗАПЕК м. Падпечак. У падзап'аку ў нас куры з'имойу с'адз'ац'. Навасёлкі Зэльв. ПАДЗЕЖНІК м. Палатно накрываць дзежку. Лажы бл'ины на падз'ежн'ик, хуччэй стып' будуц'. Газа Астр. ПАДЗЕЛЬ, ПАДЗЕЛЯ прыназ. Для, па. Падз'ел' йих хоц' н'и рас'ц'й, пайедуц' и забудуц' на ус'о. Еўлашы Шчуч. Падз'ел'а м'ан'е раб'иц'а йак хочац'а, ал'е што вам скажа тата? Панара Смарг. ПАДЗЁМКІ мн. Суніцы. Падз'омк'и ўжо пас'п'ел'и. Бабіна Гродз. ПА-ДЗЁННАМУ прысл. Як удзень. М'ес'ачык с'в'еп'иц' падз'оннаму, ус'о в'идац'. Грандавічы Гродз. ПАДЗІМАК м. Першы мароз. Падз'имак зглум'иў нашы в'арг'ин'и, йашче добра ц'в'ил'и. Сіманы Лід. ПАДЗІЎЛІВЫ прым. Зайздросны, скупы. Так'и ш падз'иўл'ивы геты Йанул', ус'о йаму мало. Шылавічы Слон. ПАДЗІНДАРАВАЦЬ зак. Іран. Пасылаць, патрусіць. Падзындаравала крышку хл'еба с сол'л'у и з'йела, пакул' тайа в'ачера зварыша. Дубароўшчына Дзятл. ПАДЗЯБАЦЬ зак. Паматычыць. Пас'л'а дажджу трэба падз'абац' бурак'и, каб л'еп'ей рас'л'и. Даніла­вічы Дзятл. ПАДЗЯВЫ прым. Ліставы мёд. Падз'авы м'од з л'ис'ц'аў, падз'авы м'од з м'адн'ицы, з расы на л'истах, йаго на з'иму н'и астаўл'айуц'. Каробчыцы Гродз. ПАДКАЛОЧАНІКІ мн. Суп з бульбы і мукі, забелены малаком. Йак прышла с пол'а, з'йела дз'в'е м'иск'и паткалочан'икаў. Лаўрышава Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁
◀ / 674 ▶