ПАДАЛІСТ м. Лістапад. Йак выйдз'аш за пругм'ен'е, пабачыш, йак ат кл'онаў падал'ист кладз'ецца. Куклічы Свісл.
ПАДАЛКА ж. Педаль. Адна падалка ад ровара адламалас'а зус'им. Сыраваткі Смарг.
ПАДАПНУЦЦА, ПАДАПНУЦЬ зак. Завязаць фартух. Йак фартухом падапн'ес'с'а, дык н'е так кал'а чыгуноў вышмаруйс'с'а, чыс'ц'ейшайа ходз'иш. Багудзенка Навагр. Падапн'и ты мой новы хвартух, будз'а йамчей таб'е. Мілашэвічы Слон.
ПАДАСОВІК м. Падасінавік. Пашла позна ў л'ес па грыби, ал'е ж падасов'икаў набрала поўны кош. Рагозніца Маст.
ПАДАТЧЫК м. Падавальшчык. Мац'ей, стан' ты с'уды, бл'ижей да м'ан'е, падаччыкам будз'аш, мн'е с'ено в'илам'и падавац' будз'аш. Бершты Шчуч.
ПАДАЯНАК м. Падарунак. А п'ап'ер падрыхтуйц'а ўс'е падайанк'и маладым. Бінеўцы Шчуч.
ПАДБІЎНЫ субст. прым. Дзіцячая гульня "пікар". И н'и абрыдн'а гета йим, скачуц' и скачуц' дз'ец'и ў гетага падб'иўнога з ранку аж да самага в'ечару. Раготна Дзятл.
ПАДБОЙ м. Ніз вопраткі, падшыты іншым матэрыялам. Падбой адарваўс'а ў спадн'ицы, треба патклас'ц'и. Крычнікі Іўеўск.
ПАДБОРЫСТЫ прым. Статны, стройны. Хлопцы тут ус'е падборыстыйа, грушчык'и добрыйа, адз'ин аднаго штуркуц' на мароз'е, грейуцца. Сялец Лід.
ПАДБРАНКАЦЬ незак. Напухаць, набракаць. Н'ешта падбранкайа ў м'ан'е нага, сапог н'и налаз'иц', прыдз'ецца ў вал'онак ўступ'ицца. Квасоўка Гродз.
ПАДБРЭНКНУЦЬ зак. Напухнуць, пабракнуць. У м'ан'е нага падбренкла и рук'и падбренкшы. Квасоўка Гродз.
ПАДБРУССЕ н. Падчарэўе. Йак закол'ап' с'в'ин'н'у, падбрус'с'е самайе п'ершайе аддз'ал'айуц', дастайуц' вантробы и параткуйуц' ус'о. Касцянева Шчуч.
ПАДБУРАЦЕННЕ н. Маладыя лісты буракоў. Падбурац'ен'н'е прарезалас'а, будуц' добрыйа бурак'и. Сноудзічы Слон.
ПАДВАЗОННІК м. Пасуда для хатняй кветкі. У вас ус'е та
80 👁