МОШАСТ м. Вельвет. Л'одз'а ўчора мошасту дз'еп'ам на плац'а набрала. Галімшчына Іўеўск.
МРОІВА н. Цемра. У гетым мройив'е н'ичога н'и раз'б'ареш, йашче ўсун'ас'с'а куды. Нагародавічы Дзятл.
МРОЙЛІВЫ прым. Жудасны. Кол'к'и жыву, н'и забуду мройл'ивага дн'а, кал'и н'емцы пал'ил'и в'оску, йак мы ўц'акал'и ў л'ес. Міцкавічы Смарг.
МРУЖЫЦЦА незак. Жмурыцца. Таб'е ўжо акул'ары треба накладац', бо ты мружыс'с'а, йак што роб'иш. Бердаўка Лід.
МРЭЦ м. Нябожчык. Друг'и мрец ужо ў йих, дз'ед Вас'ил' пам'ор. Вароны Шчуч.
МУГНІЦЬ незак. Мармытаць. Да каго ты мугн'иш? Н'икога ж у хац'е н'има. Вайнарышкі Ашм.
МУДЗІКІ мн. Капшук. Бывала кажды мушчына м'еў мудз'ик'и с табаком, а ц'ап'ер ус'о пап'аросы курац'. Сенцяняты Смарг.
МУДРАЎНЫ прым. Фарсісты. Пушчаўск'ийа хлопцы натта мудраўныйа, ус' так'ийа файныйа хлопцы. Чорны Луг Іўеўск.
МУДРЭЦЬ незак. Незвычайна паводзіць сябе. Н'има в'едама, што ты мудрейаш. Лелюкі Іўеўск.
МУЖЭЙШЫ прым. Старэйшы. Ган'н'ин мужейшы сын прыйехаў, будз'а л'ето ў мац'ары. Скоўдзічы Слон.
МУЛЬТАНОЎКА ж. Хустка ў кветкі. Прыв'ез'л'и ў магаз'ин добрыйа мул'таноўк'и, треба ўз'ац' саб'е. Шылавічы Слон.
МУЛЯК, МУЛЯЧ м. Мазоль. У ц'есных ботах пахадз'иў и мул'ака наб'иў. Кукалкі Ваўк. В'ал'ик'ийа мул'аче нап'ерла на наз'е, н'ичога н'и магу абуц'. Макараўцы Бераст.
МУМРАВАТЫ прым. Пануры, маўклівы. У Стас'и н'ейкайа дачка мумраватайа, н'и с к'им н'и загаворыц'. Кашалёва Навагр.
МУМРЫЦЬ незак. груб. Мармытаць. Хай саб'е мумрыц', а ты н'и ўслухайс'а, раб'и сваю работу. Сонтакі Іўеўск.
МУР м. Трава. Павыс'ц'илала ўс'о палатно на мур, хай адб'ел'вайацца на сонцы. Панямонцы Лід.
МУРАВАНКА ж. Брукаваная дарога. У нас пабудавал'и мура
76 👁