Старонка 261
◀ / 674 ▶
МІРУН м. Стары халасцяк. Вас'ил' в'ек пражыў м'ируном, н'икому н'е патреб'ен быў. Калантаі Ваўк. МІТРЭЖЫЦЬ незак. Трывожыць, непакоіць. Майу Зос'у м'итрежыла, йак там жыв'е мап'и. Майсеевічы Ваўк. МІТРЭНГА ж. Трывога, клопаты. Тры гады ў вайну такайа м'итренга была, л'едз' выжыл'и. Васілевічы Гродз. МІХАЛА ж. Абрадавае свята ў сувязі з заканчэннем асенніх работ. Кажуц': М'ихала с пол'а сп'ихала, можна й пагул'ац'. Ходараўцы Лід. МІШКАВАЦЬ незак. Кватараваць. У сус'етк'и студз'енты м'ишкуйуц' ужо целы тыдз'ан'. Урцішкі Іўеўск. Шукаць. Што ты тут м'ишкуйаш? Ты н'ичога тут н'и клаў. Прывалка Гродз. МІШКІНЬ м. Грыб падбярозавік. Наз'б'ираў у л'ес'е адных м'ишк'ин'оў. Гольманты Ашм. МЛІНЕЦ м. Блін. Мама нап'акла целы стос мл'инцоў, смачныйа. Хомічы Зэльв. МЛОСНЫ прым. Маласольны. Твайе гурк'е млосныйа, треба каб бол'ш пастайал'и. Лунна Маст. МЛЯЎКІ прым. Слабы, вялы. Наша мама такайа мл'аўкайа, агарнула йайе мл'авас'ц', н'и ўстайе з лошка. Жупраны Ашм. Парны. Мус'иц' падв'ечар дождж з'б'арецце, мл'аўк'и дз'ен', што н'и можна ў пол'и раб'иц'. Шылавічы Слон. МЛЯЧАРНЯ ж. Малочны завод, пункт прыёму малака. Наша Вол'а роб'иц' у мл'ачарн'и. Даўгялы Вор. МНЕЙШЫ прым. Меншы. У м'ан'е йашче мн'ейшы брат вучыцца. Мядзюны Ашм. МНОГАНОГАЯ субст. прым. Сараканожка. Йак кладуне падн'ал'и, то там было шмат многаног'их. Прывалка Гродз. МОЗІШ м. Ступка. Сус'ед наш прыв'оз з Йиўйа добры моз'иш. Урцішкі Іўеўск. МОЙКАЎШЧЫНА ж. Мокрае месца, гразь. Пас'л'а дажджу зноў будз'а мойкаўшчына на дароз'е. Сухмяні Гродз. МОЙНЫ займ. Мой. Мойны сын вучыцца ў М'инску. Беліца Лід.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 674 ▶