зраб'иц' дачцы маталашку, даўно прас'ила, каб зраб'иў йой маталашку. Баравікі Слон.
МАТАНКА ж. Паркалёвая блузачка. Ганефа пашыла саб'е новуйу матанку. Новае Козінава Іўеўск.
МАТАРОВІК м. Мапед. Тата куп'иў Ал'ес'у новы матаров'ик. Рэцімля Навагр.
МАТАРОВЫ прым. Хуткі, рухавы. Грыша наш у працы матаровы, за йим н'а ўгон'ис'с'а. Сямёнава Ваўк.
МАТКІ мн. Насенныя каноплі. Треба ж матк'и йс'ц'и выб'ирац'. Шаўдзіні Лід.
МАТЛЯХАЦЬ незак. груб. Махаць. Спакойна с'адз'и, н'и матл'ахай нагам'и. Лагады Шчуч.
МАТРУХА ж. Матавіла. Падай с'уды матруху, буду н'итк'и намотвац'. Баяры Шчуч.
МАТУЗНІЦА ж. Тонкая вяровачка, матузок. Патп'еражыс'а гетай матуз'н'ицай, то будз'а ц'апл'ей. Гуршчына Іўеўск.
МАТУЛЯ ж. Хросная маці. У майго дз'иц'ац'и матул'а и татул'а йашче маладыйа. Боркі Маст.
МАТУШКА ж. Прылада разматваць ніткі з маткоў. Разматай тал'ку на матушцы, бо хац'ела ўжо матушку вынос'иц'. Залесаўцы Навагр.
МАТЫЛЬКІ мн. Кветкі валошкі, васількі. З галуб'ан'к'их матыл'каў дз'ец'и в'анк'е пл'атуц'. Загор'е Кар.
МАТЫЛЯЦЬ незак. Махаць. Карова адган'айа мух, матыл'айа б'ес канца хвастом, н'има йак дайиц'. Догі Шчуч.
МАТЭЎКА м. і ж. Пазлівец. Геты матэўка уп'орс'а ў кут, дрыжыц' ат страху. Стукалы Маст.
МАЎМЫГА, МАЎМЫРА, МАХОНЯ м. і ж. груб. Маўклівы чалавек. Што мн'е раб'иц', кал'и йа майу маўмыгу н'ейкага, а н'е мужыка. Косіна Ваўк. Такому маўмыру слова ц'ашка сказац'. Шылавічы Слон. У гетага махон'и слова н'и дабйес'с'а. Стукалы Маст.
МАХАВАЦЬ, МАШЫЦЬ незак. Абтыкаць мохам /хату, хлеў/. З'има бл'иска, а хату йашчэ н'и махавал'и, треба пайехац' моху прыв'ес'ц'и. Прывалка Гродз. Моху прыв'ез'л'и, треба машыц'
79 👁