п'ох, пайамо з малаком. Квасоўка Гродз.
ЛЯПЯК м. Стары грыб. Н'има маладых, адно старыйа л'ап'ак'е с'адз'ац', ал'е добра йих сушыц' на з'иму. Ятвезь Кар.
ЛЯПЯНІК м. Ганчар. Наш л'ап'ан'ик л'еп'иц' гаршк'е ў свайой л'ап'анцы. Касцянева Шчуч.
ЛЯСЁНКА ж. Дзяружка насіць зелле. Захвац'ила с сабой л'ас'онку, прын'ас'ем з дз'алк'и з'ел'л'а. Навасёлкі Іўеўск.
ЛЯСКУН м. Салавей. У нас л'а речк'и ў кустах што в'ечар в'ел'м'и добра л'аскун с'п'авайа. Казіміроўка Гродз.
ЛЯСОЎКА ж. Лясная ігруша. Прын'ос дз'в'е л'асоўк'и, трэба пасадз'иц' и зраб'иц' ушчепы, то будуц' добрыйа йигрушы. Загор'е Кар.
ЛЯТНЁЎКА ж. Загарадка для жывёлы. У калгас'е пабудавал'и добруйу л'атн'оўку каровам. Негрымава Навагр.
ЛЯТНІСКО н. Аэрадром. Бачыў йак на л'атн'иско прыл'атайуц' самал'оты. Макараўцы Бераст.
ЛЯТОМ прысл. Хутка. А дз'е ж йа дз'ап'ей даган'у, кал'и йаны л'атом паб'егл'и. Ракавічы Шчуч.
ЛЯТОНЦЫ прым. Хуткі. Натто ўжо новайа брыгадз'ирка л'атонцайа, пал'ац'ела на пол'а, з'ирнула йак роб'ац', и ў адз'ин в'арнулас'а. Жылі Іўеўск.
ЛЯТУШЧЫ прым. Збродлівы. У нас быў л'атушчы кон', зал'ез'а дз'е ў школ, пайесца, тады дадому прыдз'а. Прывалка Гродз.
ЛЯЎКОМ прысл. Збоку дарогі. Мой дык прыходз'иц' дахаты л'аўком, кажа, хутчей так йаму. Станчыняты Смарг.
ЛЯХА ж. Нізіна. Адна л'аха засталас'а, то скос'им да полудн'а. Нагорнікі Дзятл.
ЛЯХАТ м. Рэха. Йак зас'п'авал'и, то л'ахат пайшоў па ўс'ом л'ес'и. Барудаўе Маст.
ЛЯХОТНА прысл. Смешна. Стас' ус'о н'ешта трел'иў, а мн'е стала л'ахотна пас'л'а йаго слоў. Данкулава І Лід.
ЛЯШКА ж. Мэндлік. Пастав'ил'и дз'ес'ац' л'ашак йачм'ен'у на свайих сотках. Крапіўніца Свісл.
82 👁