бл'ины ў лаханцы. Агароднікі Лід.
ЛАХАЦЬ незак. груб. Бегаць, шукаць. С'он'и на базары было мала картопл'аў, то лахал'и ўс'е, купл'ал'и н'и таргуйучыс'а. Адэльск Гродз.
ЛАХЕТКА ж. Градка, лапінка. Целуйу лах'етку гуркоў н'ехта вытаптаў учора, вот н'идобра г'ета. Мігова Гродз.
ЛАХІЗА м. і ж. груб. Неахайны чалавек. Накладз'и новы кас'ц'ум, н'и х'адз'и ў так'им брудным адз'ен'н'и. Васілевічы Гродз.
ЛАХІНЫ мн. Буякі. Н'е з'б'ирай лах'инаў на Царск'их канавах, бо ўвал'ис'с'а ў роў. Пасуцічы Зэльв.
ЛАХМАТЫ прым. Папсаваны, дзіравы. Куп'ила с'он'н'а в'адро, а йано лахматайа зус'им. Раклевічы Дзятл.
ЛАХНА м. і ж. груб. Валацужнік, выдумшчык. Лахна раб'иц' у хац'е н'и хоча, то да адней хаты палахн'иц', то да другой. Каробчыцы Гродз.
ЛАХТЛІВЫ прым. груб. Балбатлівы. Што лахтл'ивайа йаго баба, то лахтл'ивайа. Жылі Іўеўск.
ЛАХУДРА м. і ж. груб. Неахайны чалавек. От лахудра ты, идз'и хоц' вочы памый ад гряз'и. Стукалы Маст.
ЛАХУДРЫ прым. Агідны. Улада пры фашыстах была ў лахудрых пал'ицыйантаў. Парфёнавічы Маст.
ЛАХУНКА ж. Мера сыпучых цел /24 кг/. Треба змалоц' дз'ес'ац' лахункаў жыта, бо ўжо с'в'ин'ам н'има чаго давац'. Гольні Бераст.
ЛГАЧ м. Ашуканец. Йайе мужык в'ал'ик'и лгач, у йаго праўды н'и шукай. Касцянева Шчуч.
ЛЕБАХІ мн. Вантробы. Ус'е л'ебах'и бац'ка вык'инуў у ночвы. Пагарэлка Кар.
ЛЕВАРУКІ прым. Ляўша. Наш Ал'ес' л'еварук'и, хоц' и правай ус'о можа раб'иц'. Селішча Кар.
ЛЕГАВАЦЦА незак. Качацца. Чаго ты л'агуйас'с'а да ночы ў садз'е, идз'и спац'. Падбалоцце Зэльв.
ЛЕДА прысл. Ледзь. На л'еда прыц'охс'а дахаты. Навасёлкі
75 👁