ЛАДНЕЙШЫ прым. Лепшы. Твой кафтан ладн'ейшы, чым мой. Гаранцы Вор.
ЛАДУНАК м. Напакаваны вузел або кошык. Уз'ала свой ладунак у дарогу, каб было што пайес'ц'и. Біскупцы Ваўк.
ЛАДЭСІЦЬ незак. груб. Доўга размаўляць. Ты ладес'ила паўдн'а с Кап'арынай, а йа адна варочаў с'ена. Войстам Смарг.
ЛАЕНКА ж. Мянушка. Дал'и ўжо йаму лайенку — майор. Асташын Кар.
ЛАЖАВІЦЦА незак. Лажыцца. Каб была лажав'илас'а м'ес'ац назад у шп'итал', то ўжо б апарацыйу зраб'ила п. Грандзічы Гродз.
ЛАЖАЕД м. Іран. Чалавек, які любіць паспаць. Геты лажайед йашче й н'а думайа ўставац'! Гуршчына Іўеўск.
ЛАЖЭТНІК м. Насценная шафка для пасуды. Вал'а, памый пасуду и палажы ў лажетн'ик. Крычнікі Іўеўск.
ЛАЗАНКІ мн. Звараныя палоскі цеста, абкачаныя ў цукры з макам. На с'в'ата лазанак нараб'иц' треба. Кавалі Бераст.
ЛАЗУРКАВАЦЬ незак. Падсіньваць. Йа йайе вучыла лазуркавац' б'ал'изну, каб у м'еру было. Раготна Дзятл.
ЛАЗЭБНІК м. Чалавек, якому выпала чарга паліць у лазні. С'агон'н'а лабезн'ик быў добры, шмат духу ў лазн'и. Газа Астр.
ЛАЙДЗІЦЬ незак. Пляткарыць. Н'е лайдз'и тут нам абы на каго, слухац' н'има чаго. Макараўцы Бераст.
ЛАЙКА ж. Сварка. Ц'ап'ер на гул'ниш н'и пачуйаш лайк'и, бабы н'и сварацца, бо кожна за работу ўз'алас'а йак с'л'ет, н'има кал'и лайкацца. Сямёнавічы Дзятл.
ЛАКОМІСТЫ прым. Прагны да чаго-небудзь. Йих дз'ет стары, а лаком'исты да к'илбасы. Морына Іўеўск. Ал'е ж и лаком'иста Стефка: аш шосту дз'аругу саломы прын'есла. Лелюкі Іўеўск.
ЛАКТАЦЬ незак. Прагна піць. До таб'е лактац' гету ваду, шче балйес'с'а йойу, з'йеш л'епш прастакваши з бл'инам, то здарав'ей будз'а. Панара Смарг.
78 👁