пачаў в'азац' кул'и. Баравікі Слон.
КРАМШЧЫЦА ж. Пралаўшчына. С'он'н'а ў крамшчыцы выхадны, дык йана дахаты пайехала. Галімшчына Іўеўск.
КРАПЕННЕ н. устар. Велікодны абрад пырскаць хату пасвячонай вадой. Трэба, мус'иц', зраб'иц' крап'ен'н'е ў хац'е. Догі Шчуч.
КРАПЛІСТЫ прым. Які падае буйнымі кроплямі. Ус'ен'ка змокла, дошч крапл'исты за м'ин'уту змачыў. Лелюкі Іўеўск.
КРАПЛЯСТЫ прым. Стракаты, рознакаляровы. З'ина с'он'и ў крапл'асты кафтан прыбралас'а. Ханявічы Свісл.
КРАПЦАВАЦЦА незак. Высільвацца, напружвацца. Ты пагл'адз'и, йак наш С'арожа крапцуйецца, кап стац' на ношк'и. Вароны Бераст.
КРАПЯГ м. Махавік /грыб/. Ужо выраc'л'и крап'аг'и. Ярамічы Кар.
КРАСАВІК мн. Баравік, які расце, калі красуе жыта. Мой бац'ка ран'ицойу цэлы кош красав'икоў прын'ос. Жыровічы Слон.
КРАСАВЫ прым. Прыгожы. Наш дз'ац'ко быў малады, красавы. Зарой Дзятл.
КРАСІЦЬ незак. Наматваць. Прал'и л'он на в'ерац'оны, з в'ерац'он крас'ил'и на тал'к'и. Загор'е Кар.
КРАСЛАТЫ прым. Шырокі. В'ел'м'и краслатыйа штаны таб'е куп'ил'и. Адэльск Гродз.
КРАСЛЯК м. Зуб мудрасці. Самы кутн'и крас'л'ак бал'иц'. Каты Смарг.
КРАСНАГАЛОВІК м. Падасінавік. У л'ес'е краснагалов'икаў — хоц' касой кас'и. Чырвонае Сяло Зэльв.
КРАСОТКА ж. Агеньчык /кветка/. Красотка наша рас'ц'в'ила, ус'а ў кв'етках. Калантаі Ваўк.
КРАСЫ мн. Воўчае вяселле. Красы якраз на канцы з'имы ў ваўкоў бывайуц', то ц'апер самайа пара на іх. Кладнікі Іўеўск.
КРАТАВАТЫ прым. Каставаты. Наш пастаўн'ик быў у крата-
77 👁