Зэльв.
КІРМАШОВІК м. перан. Пярэдні зуб. Што ты паказвайаш свайе к'ирмашов'ик'и, адз'ин жа вывал'иус'а ў ц'аб'е к'ирмашов'ик. Малінавая Смарг.
КІРНАТЫ прым. Крываногі. Йайе м'еншы хлоп'ац к'ирнаты, ходз'иц', йак качка. Кадзішкі Лід.
КІРНА ж. А-падобная прылада вымяраць поле, сажань. Можа пазычыш'а мн'е к'ирну, хачу свайе сотк'и п'ерам'ерац'. Такары Лід.
КІРНУЦЬ зак. Падрамаць, паспаць удзень. Треба пайс'ц'и к'ирнуц' з гадз'инку, пакул' гарачын'а спадз'е. Караняты Астр.
КІРПІЧНЫ прым. Аранжавы. Майа Л'одз'а зраб'ила к'ирп'ичныйа валасы, то хоц' н'и гл'адз'и. Забагонікі Гродз.
КІСЛОТНІК м. Шчаўе. С'он'н'а на полудз'ан' навару к'ислотн'ику вам. Шылавічы Слон.
КІСЛУХА ж. Страва з бульбы, падкалочаная мукой. Нал'и мн'е к'ислух'и, а то йа прагаладаўс'о. Валеўка Навагр.
КІСЛЯ ж. Пірог на дражджах. Пас'л'а в'ас'ел'л'а нас'ил'и к'ис'л'у и частавал'и йойу сус'едз'аў. Чэхі Астр.
КІСЬ ж. Закваска. Высахла к'ис' у дз'ежы, нал'и крыху вады. Бершты Шчуч.
КІСЯТОК м. Кашалёк. Б'ары грошы с сабой, к'ис'аток л'ажыц' у шаф'е. Старое Сяло Зэльв.
КІШОНКА ж. Сумачка для грошай. У к'ишонку пакладз'и свайе кап'ейк'и, у к'ишонку и хустачку кладз'и. Рэмунёўцы Бераст.
КІШЧЭРЫНЫ мн. зневаж. Асадак, каламута. На дн'е адны к'ишчэрыны застал'ис'а, н'има чаго йес'ц'и. Дубароўшчына Дзятл.
КЛАДАВІШЧА, КЛАДЗІШЧА н. Могілкі. На кладав'ишчы л'яжыц' мой сын. Куклічы Свісл. П'атра пахавал'и на старым кладз'ишчы. Дакудава Лід.
КЛАДУН м. Палена для падкладкі пад бярвенне. Б'арв'ен'н'и паклал'и на кладуне, а пасл'а аббсвал'и. Сімакава Кар.
78 👁