Старонка 203
◀ / 674 ▶
дуп'ел'ка, коц'ицца па дароз'е, йак колачка. Воўпа Ваўк. КАРДЫЙАЧЫЦЬ незак. неадабр. Капрызіць. До таб'е ўжо кардыйачыц', идз'и л'епш спац'. Каты Смарг. КАРЗІНШЧЫК м. Майстар рабіць кашы. Куп'ила добрага каша ў карз'иншчыка, добра будз'а картопл'у выб'ирац'. Церахавічы Свісл. КАРКАЎКА ж. Варона. Дз'е тол'к'и н'ама гетых каркавак, и ў ком'ин зал'езуц', кал'и н'а выпараш аттул'. Монтаўты Свісл. КАРМЛЯЧОК м. Кормны кабан. Трымайу двох кармл'ачкоў. Загор'е Кар. КАРМЯК м. Гаспадарчая сумка. Накупл'ала поўны карм'ак хл'еба и булак, л'едз' дан'есла дахаты. Почарня Іўеўск. КАРНАТЫ, КАРНОТКІ прым. Кароткі. Кал'и купл'ала дз'еўчын'е кажушок, йон быў трох'и задоўг'и, а зараз зус'им карнаты йой, бо падрасла. Кухары Маст. КАРОЎКА-МАКОЎКА ж. Божая кароўка. Кароўка-макоўка поўзайа па л'истах, будз'а пагода. Андрусаўцы Шчуч. КАРОЎЛЯЧЫ, КАРОЎСКІ прым. Каровін. Кароўл'ача малако смачнайа, а каз'инайа н'и такойа. Карытніца Лід. Кароўск'и гной ваз'и на пас'л'едн'и загон. Ходараўцы Лід. КАРПА ж. Бародаўка. На вым'а каровы с'ел'и карпы, н'ичым йих н'и выв'аду. Салтанішкі Вор. КАРСЭТ м. Жаночая безрукаўка. Во йак добра ты саб'е карсет вышыла, ц'опла и прыгожа ў йим. Загор'е Кар. КАРТАВАЦЬ незак. Накідвацца, рваць. Там сабак'и дужа злыйа, будуц' ц'аб'е картавац', то ваз'м'и йак'и канчур, каб абаран'ацца ад йих. Каты Смарг. КАРТАНОВЫ прым. Картовы. Мой чалав'ек куп'иў саб'е картановыйа портк'и, на работу добра хадз'ип'. Карашова Шчуч. КАРТАПЛЯНЁ н. Бульбянік. Треба жжац' картапл'ан'о, бо так и змарнуйацца б'ес карыс'ц'и, а йак пасушыш, то з'имой карова пайес'ц'. Азяркі Маст. КАРТАПЛЯНКА ж. Каша з бульбы. На аб'едз'е была смачнайа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 674 ▶