Старонка 198
◀ / 674 ▶
КАНДЭТНЫ прым. 1. Сціплы, просты. Надз'авай новуйу сук'енку, гета зус'им кандетнайа. Юбілейная Свісл. 2. Ахвотны, згодны. Мой сын быў н'е натто кандетны да гетай з'амл'и, ал'е згадз'иўс'а ўз'ац' дз'алку на сотк'и. Дунай Іўеўск. КАНІК м. Паліца для пасуды. Ус'а пасуда ў м'ан'е стайиц' на кан'ику. Пагародна Вор. КАНІЦЬ незак. Прапякаць. Н'ешта наша банка с-пад малака стала кан'иц'. Каты Смарг. КАНОЗА м. і ж. Песта. Гетаму канозу н'икол'и н'и ўнарав'иш, йак што, то й плача, што ц'ашка сун'ац'. Нагорнікі Дзятл. КАНОПЛІНА ж. Грубае палатно. Треба ж вын'ас'ц'и на луг адб'ал'иц' каноплину. Прывалка Гродз. КАНОПНЫ прым. Баваўняны, канапляны. Канопнайе с'ем'а ц'ерл'и и на бл'ине нал'ивал'и. Налібакі Навагр. Мн'е н'ав'естка падарыла канопнуйу хустку. Юбілейная Свісл. КАНТАВАЦЦА незак. перан. Хвалявацца. Мой чалав'ек заўс'оды моцна кантуйацца, йак што н'и так. Пераганцы Вор. КАНТАМЕР м. Вугольнік. Идз'и пазыч у дз'адз'к'и кантам'ера, треба вугол выраб'иц', кантам'ер тут патреб'ен. Рагозніца Маст. КАНТАЧЫЦЬ незак. перан. Сябраваць. Йанак з вашым Кос'ц'ам ужо даўно кантачац'. Данілавічы Дзятл. КАНТОВЫ прым. 1. Прамавугольны, прадаўгаваты. Наклал'и кантовы стох саломы, и ц'ап'ер стайиц'. Касцянева Шчуч. 2. перан. Нявытрыманы, злы. Ужо бол'ш кантовага, йак наш М'ихас', то н'идз'е н'ама. Валынцішкі Вор. Кантовы ваш сабака, н'икога н'и патпускайа. Вільчашы Іўеўск. КАНТРАЛКА ж. Дошчачка-прэс. Ск'идай кантралку и выкладвай сыр на тал'ерку. Пустаборы Зэльв. КАНТЭТНЫ прым. Тактоўны, удзячны. Йон в'ел'м'и кантетны чалав'ек. Каменная Русата Гродз. За гетуйу хустку йа таб'е в'ел'м'и кантетна. Ташлінава Ашм. КАНУРКА ж. Ячэйка ў сотах. У канурк'и пчолы нос'ац' м'од, матка кладз'е чарву ў канурк'и. Каробчыцы Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 674 ▶