Старонка 195
◀ / 674 ▶
КАЛТУНЫ мн. неадабр. Каўтуны. Прычашы ты свайе калтуны, н'ахай н'е в'ис'ац' на нос'е. Лішкі Бераст. КАЛТУЯ ж. Цапільня, ручка цапа. Трымай моцно калтуйу и будз'ам малац'иц'. Каты Смарг. КАЛТЫГА м. і ж. Неахайны чалавек. Н'ав'естка Аўдол'ина ўжо такайа калтыга, што с'в'ет такой н'и бачыў. Вароны Бераст. КАЛТЫЖНІК м. Няшчыры, здрадлівы чалавек. И бац'ка и сын калтыжн'ик'и, дренныйа л'удз'и. Коцькі Дзятл. КАЛУЖЫНА ж. Калюжына. Чаго ты л'ез'аш у калужыну? Руда Яварская Дзятл. КАЛУНЫ мн. Буякі. С'он'н'а йа шмат калуноў наз'б'ирала. Стукалы Маст. КАЛУПА м. і ж. Маруда. Гета калупа ўс'о на адным м'есцы. Любанічы Кар. КАЛУША ж. Чаромха. Рас'ц'в'ила наша калуша. Руда Яварская Дзятл. КАЛУШАВАТЫ прым. Нязграбны. Йайе калушаваты мужык к'ил'гайа пац'иху, ал'е на гетум калушы ўс'а работа дз'аржыцца. Жалудок Шчуч. КАЛЬТАЦЦА незак. Ківацца. У Ман'и зуб ужо кальтайацца, то выпадз'е и новы будз'е. Чуркі Ашм. КАЛЬНЫ прым. Гразкі. Кал'найа дарога, прайс'ц'и н'ел'га, застраг воз у калу. Каробчыцы Гродз. КАЛЭЙША м. і ж. зневаж. Гультай. Геты калейша корпайацца на адным м'есцы, йак бы с'илы ў йаго н'има. Сямёнава Ваўк. КАЛЭЧАК м. Групавы танец па кругу. Сталыйа л'удз'и танцуйуц' калечка, а маладыйа танцуйуц' новыйа танцы. Куклічы Свісл. КАЛЮЖА ж. Гразь. Каб мароз'ик стаў, дык хоц' кал'ужы гетай н'е было б. Гожа Гродз. КАЛЯВЫ прым. Халодны. Дз'ен' кал'авы, таб'е апранацца треба добра. Магуны Вор. КАЛЯДНІК м. Першы снег у снежні. Можа, хоц' кал'адн'ик
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 674 ▶