Старонка 184
◀ / 674 ▶
ЗРАНІЦЬ зак. Без пары нарадзіць. Быў бы сын у нас в'ал'ик'и, ал'е жонка зран'ила, м'ес'ац н'и данас'ила. Свілы Вор. ЗРАЯВЫ прым. Крынічны. Зрайавайа вада халоднайа, з зройа бйе зрайавы струм'ен'. Каробчыцы Гродз. ЗРОЙ м. Крыніца. Зрайавайа вада дз'е зрой, зрой вады на тарф'ан'ику. Каробчыцы Гродз. ЗРУДЛЯНЫ прым. Цякучы, праточны. Зрудл'альйа м'есцы на раце н'и зам'арзайуц', зрудл'анайа вада п'ачэ пас'арэдз'ин'е рак'и. Макараўцы Бераст. ЗРУХАВАЦЬ зак. Зрушыць, крануць. Шафу з м'еста зрухавал'и, а йак на м'еста пастав'иц'? Вігушкі Іўеўск. ЗРУЧЫЦЦА зак. Заручыцца, пагадзіцца. Учора зручыл'ис'а нашы дз'ец'и, хай жывуц'. Навасады Вор. Зручыл'ис'а с сус'едам на ц'алушку, дайе нам дз'в'е сотн'и за йайе. Налібакі Навагр. ЗРЫНЫ мн. Вочы. Йак йон устав'иў на м'ан'е свайе зрыны, то й н'и знала, куды дз'ецца. Мыто Лід. ЗРЭБІНЫ мн. Адходы пасля абмалоту грэчкі. Карова найелас'а зрэб'инаў и йайе ўздула, то ган'ал'и, пакул' н'и апала. Дунай Іўеўск. ЗРЭДЗЬ, ЗРЭДЧАС прысл. Зрэдку. Мой Вал'ик адно плотк'и лов'иц', зрэдз', ал'е прын'ас'е шчупака. Уша Кар. Бацька зрэтчас прыйаждж айа с пол'а, ал'е пакул' н'и скончац' с'ейап', то дахаты н'и в'ерн'ецца. Шутавічы Смарг. ЗРЭЛЫ прым. Адкрыты, ясны. От, майа дачушка, добра паспала, вочк'и зрэлыйа ў ц'аб'е! Каменка Навагр. ЗУБАВАТЫ прым. Сыры, цвёрды. Йашчэ зубаваты бул'он, трэбаварыц' даўжэй. Бушілы Лід. ЗУБАЦЬ незак. Вызначаць моцнасць яйца зубамі. Зубай н'и зубай, а майо мацн'ейшайе йайко. Васілевічы Слон. ЗУБЛЁНКА ж. Цыгарка, галавешка. Йашчэ малы, а ўжо зубл'онку хоча трымац' у роц'е, ат старых хоча навучыцца курыц'. Буйкі Дзятл. Уз'аў з агн'у зубл'онку и прыкурыў. Гута Дзятл. ЗУМЕЖАК м. Мяжа. На зум'ешку трэба будз'а траву выжац', кароў'а патк'инуц' ув'ечары. Залесаўцы Навагр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 674 ▶