ЗГОМТАНЫ дзеепрым. Сабраны абы-як. Ус'е зав'іхал'іс'а на с'енаван'н'і, йак пайшоў дошч, с'ено было згомтано. Эгерцы Іўеўск.
ЗГОН м. Канец. На згон'е л'ета добра ў грыбы хадз'іц'. Гута Дзятл.
ЗГРАБАЧ м. Крук для скідання гною. Ты зграбач забыўс'а ўз'ац', чым зграбац' будз'аш? Макараўцы Бераст.
ЗГРАБКІ мн. Астаткі. Гета, пеўна, ўжо зграпк'і, бол'ш с'н'егу н'і будз'а, бох палатк'і з'м'атайа. Каменная Русата Гродз. Мякіна. Салому ўбрал'і, застал'іса зграпк'і. Каробчыцы Гродз.
ЗГРАМАЗДЗІЦЬ зак. Пабудаваць. У м'ан'е хата даўн'ейшайа, уп'арод йашче зграмаз'дз'іў. Маствілішкі Ашм.
ЗГРАНАТАВЕЦЬ зак. Пасінець. Ат крыку гета дз'іц'а згранатав'ела, а мац'і ўс'о н'а йдз'е. Даўгялы Вор.
ЗГРАЧОМ прысл. Неадчэпна. Зграчом дз'еці л'езуц' да дз'еда, н'ійак йіх н'е адгон'іш, л'уб'ац' йаго. Новы Двор Свісл.
ЗГРЫБЧЫЦЬ зак. Узяць. Згрыпчу йа ў ц'аб'е геты кош, а ты той б'ары. Міжэвічы Слон.
ЗГРЫЗЛІВЫ прым. Сярдзіты. Мой н'е згрыз'л'івы М'ікола, мы добра з йім жыв'ем. Угляны Смарг.
ЗГРЫЗОНЫ, ЗГРЫЗОТНЫ прым. Зласлівы. Ад йаго н'і пачуйаш н'ікол'і згрызонага слова, залаты чалав'ек. Ханявічы Свісл. Згрызотныйа кл'ен'ічы ў йіх н'і пачуйаш, жывуц' йак л'удз'і. Нагорнікі Дзятл.
ЗГРЫЗЦІСЯ зак. перан. Пасварыцца. Н'і хачу згрыс'ц'іс'а з мужыком, каб і было за што, н'іхай ус'о добра будз'а. Савічы Шчуч.
ЗГРЫЗЯНЫ дзеепрым. перан. Расхваляваны. Адз'ін зладз'угман страшыў нас пры н'емцах, а мой чалав'ек маўчаў згрыз'аны. Гудагай Астр.
ЗГРЭБАЦЬ незак. Браць. Гета паны старал'іс'а згрэбац' саб'е бол'ш дабра. Лычкаўцы Шчуч.
78 👁