Старонка 169
◀ / 674 ▶
на с'в'ата. Міжэвічы Слон. ЗБЫЧЫЦЦА зак. Насупіцца. Бачыл, йак збычыўс'а Хв'едар, чакайа, кап с к'им схап'ипца падужацца, ал'е на гета мала ахвотн'икаў, бо н'има дужейшых. Лелюкі Іўеўск. ЗБЭНДАНЫ дзеепрым. Зняслаўлены. Йана б'еднайа была збэнданайа чысто и н'и хап'ела паказвацца на л'удз'и. Завідзіненты Астр. ЗБЭНДЗІЦЦА зак. неадабр. Страціць розум. Зус'им зб'ендз'иус'а йих хлоп'ац, жан'иўс'а на ўдав'е з дз'ец'м'и. Турэц Кар. ЗБЭНЧЫЦЬ зак. Раздуць, спуціць. Н'ешто карову с'он'н'а збенчыло, треба н'ешта раб'иц', давац' рады. Саленікі Кар. ЗБЯГАЦЦА незак. Сустракацца. Нашы дз'ец'и Вал'а и С'арожа з'б'агайуцца в'ел'м'и часта. Вярэйкі Ваўк. ЗБЯГЛЕЦ м. Уцякач. Так'и злав'ил'и таго з'б'агл'аца, н'икуды н'и дз'еўс'а. Панарка Смарг. ЗБЯДОВАНЫ прым. Нешчаслівы. З'б'адованы чалав'ек геты М'ихал, жонка пам'ерла, дз'ец'и хворыйа ў йаго. Беляўцы Лід. ЗВАБЛІВАЦЬ незак. Збіваць з толку. Што за чалав'ек ваш Чэс', от йаму каб звабл'ивац' чужых жонак, а свайа ш такайа файнайа жонка. Повішні Ашм. ЗВАЙКАВАЦЬ зак. Адолець. Жан'ис'а, сынок, ус'о роўна ц'аб'е дз'аўчата звайкуйуц'. Сураж Іўеўск. ЗВАЛЬНА прысл. Ціха, павольна. Йиван ишоў звал'на, мы йаго нагнал'и, разам прышл'и. Лынтуны Іўеўск. ЗВАЛЬЧЫЦЬ зак. Асіліць. Костус' майго Ал'ес'а за адз'ин раз звал'чыц'. Жылі Іўеўск. ЗВАНАЛІТНІК м. устар. Майстар адліўкі званоў. Йаго дз'ед быў званал'итн'икам, званы адл'иваў у катлох. Васілішкі Шчуч. ЗВАНДРАНЕЦЬ зак. Застыць, змерзнуць. Идз'и ў хату, бо ўжо ўс'ей звандран'еў на холадз'е Кухары Маст. ЗВАНЧАК м. Звяно са спіцамі ў коле. Дз'в'е с'п'ицы або тры закладвайуц' у калотку па званчакох, званчакоў чатеры мо-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 674 ▶