ЗБОЛЕНЫ прым. Хворы. Збол'енýйа нашы серцы, йаны кажуц', йак было ц'ашка ў вайну. Ханявічы Свісл.
ЗБОРНЫ прым. Перадвясельны. Нашы дз'аўчаты прышл'и да Йадз'и на зборнуйу суботу. Залесаўйи Навагр. Беражлівы. Адол'ф майа добры набытак, бо в'ел'м'и зборны, н'и прапйе, н'и прагул'айа. Хорашава Навагр.
ЗБОЧЫНА ж. Абочына. Йидз'еп'а па збочын'а, то каровы вас н'и зачеп'ац'. Гаўя Іўеўск.
ЗБРАДЗЕТНЫ прым. Дваюрадны. Пайеду ўзаўтра да збрадз'етнага брата на в'ас'ел'л'е. Даўбукі Смарг.
ЗБРАСКАЦЬ зак. Скамячыць. Дз'еп'и ўжо збраскал'и мн'е хустку, н'има йак накласц'и. Падбалоцце Зэльв.
ЗБРОЙНЫ прым. Бадлівы, задзірысты. Наша карова збройнайа, ус'их кароў саб'ила, у каждум стадз'а йес'ц' сама збройнайа карова. Каспянева Шчуч.
ЗБРОХАЦЦА зак. Стаміцца. Зброхаўс'а йа с'олн'а, йак Фел'а пры быдл'е. Васеўцы Ашм.
ЗБРУСАВАНЫ прым. Зацвярдзелы. Н'ешто ў ц'алушк'и стала збрусав'анайа вым'а. Пятравічы Зэльв.
ЗБРУХІТАЦЬ зак. Стаптаць. Ул'ез'л'и с'в'ин'а ў агарод и ўс'о чысто збрух'итал'и. Рудня Свісл.
ЗБРУШНЕЦЬ зак. Напухнуць. Мус'иц', н'ехта даў кар'ов'а па вум'ан'у, бо страшна збрушн'ела, аж ус'о гарыц'. Налібакі Навагр.
ЗБРЫДЗІЦЬ зак. Зганіць. Н'идобры ты чалав'ек, нашто ты збрыдз'иў гету б'еднуйу бабу, што пайшла плачучы. Шылавічы Ваўк.
ЗБРЫСАВАЦЬ зак. Патаптаць, паглуміць. Малыйа хадз'ил'и па йаблык'и и збрысавал'и ўс'о бул'бав'ен'н'е. Літвінкі Гродз.
ЗБУЙВЕЧНЫ прым. Стары, зношаны. А бац'ухны, йакайа збуй в'ечнайа пос'ц'алка, а Карус'а ўс'о засц'илайа лошка. Сяле Смарг.
77 👁