Старонка 155
◀ / 674 ▶
ЗАЛАМАННЕ н. Паварот. Дайшоў да заламан'а и в'арнуйс'а, н'и мог дал'ей ис'ц'и. Шаўдзіні Лід. ЗАЛАТВІЦЬ зак. Выканаць, зрабіць. Пайеду ў Радун', треба залатв'иц' справу. Ківаншы Вор. ЗАЛАЧАЦЬ незак. Світаць. Ц'ап'ер кароў выган'айам, йак пачынайа залачац', бо дз'ен' каротк'и стаў. Сіманы Лід. ЗАЛЕЗНІЦА ж. Змяя. У нашым л'ес'е зал'езн'ица ўкус'ила чалав'ека. Вярэйкі Ваўк. ЗАЛЕТКАВЫ прым. Мінулагодні. У нас йашче зал'еткавы ав'ос на ф'ерм'е л'ажыц'. Вугальнікі Шчуч. ЗАЛЕЦІЦЦА зак. Падагрэцца. Ваз'м'и вады, пастаў на пл'иту, н'ахай зал'ец'ицца, памыйаш шкл'анк'и. Салтанішкі Вор. ЗАЛЕЦЦЕ н. Восень. У нас у зал'ец'ц'и многа работы, жыта с'ейуц', картофл'у выб'ирайуц'. Прывалка Гродз. ЗАЛІЦЬ незак. Адбельваць попелам. У нас б'ал'изну зол'ац' лугам, зал'иц' б'ал'изну добра, йана чыстайа ад лугу. Прывалка Гродз. ЗАЛОЖНІК м. Паліца. Падай з заложн'ика два в'идел'цы. Газа Астр. ЗАЛОЖНЫ прым. Цягавіты, старанны. Ал'е ж и заложны геты кон', йак захроп, так и вып'ер воз на гару. Зарудаўе Маст. ЗАЛУБЕЦЬ зак. Задубянець. Йак балото залуб'ейа, аттул' звоз'ац' с'ено да ф'ермы. Роскаш Навагр. ЗАЛЧЫНЯ ж. Зольнасць. Ну й залчын'а на дваре, адно на п'ечы с'адз'ец'. Мядзюшы Вор. ЗАЛЮБОШЧАНЫ прым. Закаханы. Йул'йан и Крыс'а был'и зал'убошчаныйа, адгул'ал'и ўжо в'ас'ел'а. Вярэйкі Ваўк. ЗАЛЯСІЦЬ зак. Засадзіць лесам. Каб гетыйа груды зал'ас'ил'и, то быў бы л'ес л'удз'ам на радас'ц'. Уша Кар. ЗАЛЯЦКАЦЬ зак. Забрудзіць. Мой малы так зал'ацкаў сарочку, што чорна стала. Пагараны Гродз. ЗАМАЛІДАВАЦЦА зак. Зарэгістравацца. Идз'и, сынок, замал'идуйс'а, што прыйехаў, а то штрафу ладуц'. Асіпаўшы Вор.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 674 ▶