Старонка 133
◀ / 674 ▶
ал'е йаблык'и на йой добра з'н'имац'. Крычнікі Іўеўск. ДРАБНАВІДЫ прым. Хударлявы. Йак'и ў ц'аб'е хлопчык драбнав'иды. Міхалкі Свісл. ДРАБЦІ мн. Трохзубая матыка. Драп'и треба пагл'адз'еп', будз'ам картопл'и капац'. Чырвонае Сяло Зэльв. ДРАБЧАК м. Воз для перавозкі сена, саломы. Запражы кан'а ў драпчак, пайедз'ам прыв'аз'ц'и с'ена. Новае Сяло Ваўк. ДРАБЯЗНІК м. Столь з жэрдак у хляве. Треба новы драб'аз'н'ик слац', геты зус'им к'епск'и, ц'аче ў дошч. Бершты Шчуч. ДРАЗАЎНЫ прым. Пашчапаны. Пад лавай л'ажыц' дразаўнайа лучына, йак тухн'а с'в'ет, то пал'им. Лелюкі Кар. ДРАЗГА ж. Лучына. Баруц' пал'ена, вышчепвайуц' дразг'е. Каробчыцы Гродз. ДРАМАК м. Хвост. Ваз'м'и аб'ары драмак, тут многа м'аса на йом. Водла Бераст. ДРАПЕЖЫЦЬ незак. Мучыць. Н'е пушчай гетаго сабак'и, а то будз'а драп'ежыц' твайго коц'ика, рады н'и дас'и. Загор'е Кар. ДРАПОЎКА ж. Адзенне з баваўняных нітак. Адз'ела новуйу драпоўку и пайшла да дачк'и. Шчорсы Навагр. ДРАПУЗА ж. Матыка. Аз'м'и драпузу и идз'и картопл'у капац'. Еўлашы Шчуч. ДРАПУЗІЦЬ незак. Баранаваць. С'он'н'а треба драпуз'иц' бул'бу. Старчаняты Іўеўск. ДРАПУЗЫ мн. Вілы з загнутымі канцамі для скідання гною. Н'е забудз' драпузы ўз'ац', будз'а л'ахчей гной ск'идац'. Сухінічы Маст. ДРАТАВАЦЬ незак. Зацягваць дрот у лыч свінням. Ус'е ран'ей с'в'ин'ей дратавал'и, кап с'в'ин'н'и н'а рыл'и, каб двор харошы быў. Дварэц Дзятл. ДРАЎЛЯНІКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве. Н'е было чаго нас'иц' даўн'ей, то хадз'ил'и ў драўл'ан'иках. Мінкавічы Смарг. ДРАЦЕН м. Неапрацаваная зямля. Ран'ей на драц'он'е н'е расло, а ц'ап'ер там жыта с'ейуц'. Карашава Шчуч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 674 ▶