Старонка 130
◀ / 674 ▶
ДЗЕРЗКА присл. Рашуча. Ты маладайа настаўн'ица, дз'аржы с'аб'е дз'орско, то дз'ец'и будуц' слухац'. Загор'е Кар. ДЗЕРЗКІ прым. Стройны, статны. Во дз'орскайа дз'еўка пашла. Сіцеўцы Шчуч. ДЗЁУБАЛА м. і ж. Упарты, тупы чалавек. Ужо такойа дз'оўбала ўдалос'а, н'ичога н'и зроб'иш з йим. Монтанішкі Смарг. ДЗІВАВАЦЬ незак. Аглядаць. Тата доўга дз'иваваў нашу хату. Старчаняты Смарг. ДЗІВАВІДНЫ прым. Удалы. Хлопчыка майа дачка, ал'е ж и дз'ивав'идны, йашче такога й н'е бачыла. Цырын Кар. ДЗІВОСІЦЦА незак. Дзівіцца. Ус'е дз'ивос'ил'ис'а, кал'и стары расказваў пра вайну. Пятровічы Іўеўск. ДЗІГІМ м. Дзёран. Так'и ж дз'иг'им там, што капац' н'ел'га. Станчыняты Смарг. ДЗІМАЦЬ незак. Дуць. Йак пачн'е дз'имац' в'ец'ар, накры йаш малому галаву. Шылавічы Слон. ДЗІРВОНКА ж. Сенажаць пасля выпасу. Ус'е дз'ирвонк'и загарал'и, н'има дз'е каровы пас'в'иц'. Пераганцы Вор. ДЗІРНЫ мн. Замёрзлая гразь. Ус'а дарога ў дз'ирнах, н'има йак йехац'. Прывалка Гродз. ДЗІРСА ж. Пустазелле гірса. Па жыц'е рас'ц'е дз'ирса, ал'е йайе зводз'ац'. Бершты Шчуч. ДЗІСКАВАЦЬ незак. Араць зямлю пад яравыя пасевы. Нашы сус'едз'и ў калгас'е дз'искавал'и пол'е ўжо друг'и рас. Парачаны Лід. ДЗІЧ м. Бародаўка. У майой дз'евачк'и на пал'цы вырас дз'ич. Баброўнікі Астр. ДЗЫБАТЫ прым. Даўганогі. Дзыбаты йак'и вырас, на такога дзыбатага кас'ц'ум хоц' заказвай. Заполле Маст. ДЗЫГАЎКА ж. Скакуха. Дз'иво што п'ерадзыгнула дзыгаўка такайа, хвац'иц' таб'е дзыгац', а то ног'и забал'ац'. Сімакава Кар. ДЗЫГУН м. Посілка з порту. Выткала саб'е дзыгун, добра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 674 ▶