Старонка 114
◀ / 674 ▶
узгорк'и г'ергавыйа. Каробчыны Гродз. ГЕРЗАЦЬ незак. Іран. Маляваць не ўмеючы. Малы ўз'аў аловак и г'ерзайа абы-што. Гута Дзятл. ГЕРЦЫ мн. груб. Ногі. Зак'инуў г'ерцы на пас'п'ел' и с'п'иц' саб'е, тыйа роб'ац' на пол'и. Паташня Іўеўск. ГІБАЦЬ незак. Мясіць цеста. У п'атн'ицу ў маладой г'ибал'и каравай. Дарагабушка Зэльв. ГІВЯР м. Іран. Плечы. Зараз йаг дам у г'ив'ар, та будз'аш в'едац'. Ігнаткаўцы Лід. ГІГЕЛЬ м. Малады хвошч. Гл'ан', йак'и г'иг'ал' рас'ц'е на папары. Вайняны Астр. ГІЖЛІВЫ прым. Рухавы, хуткі. Г'ижл'ивы ў йих сын, ус'уды дас'п'ейа. Пархімаўцы Шчуч. ГІЖУШЧЫ прым. Іран. Вёрткі, непаседлівы. У Ман'и дз'иц'а натто г'ижушчо, ус'уды ўл'ез'а, дз'е н'и треба. Бершты Шчуч. ГІЗІ, ГІЗІКІ мн. груб. Вочы. Што вытрашчыў г'из'и? Куляшы Шчуч. Куды гл'адз'ац' твайе г'из'ик'и? Шаўдзіні Лід. ГІЗУНТЫ мн. Вантробы, кішкі. Г'изунты паршука треба зав'идна пачыс'ц'иц'. Падвялікае Дзятл. ГІЗЫТАЦЬ незак. Казытаць. Н'и г'изычец'а м'ан'е, байус'а! Накрышкі Дзятл. ГІКАЎКА ж. Ікаўка. Г'икаўка ў м'ан'е, г'икайашша ўс'о. Сонічы Гродз. ГІКАЦЬ незак. Гукаць. Н'а г'икай так моцно, у канцы с'ала чувац'. Валеўка Навагр. ГІЛАЗУВАЦЬ незак. Узбуджацца ад аваднёў. Л'етам каровы часта г'илазуйуц'. Касцянева Шчуч. ГІЛЁС м. Узбуджанасць жывёлы ад укусаў аваднёў. Ц'ашка каровы пас'в'иц' г'ил'осам, треба бран' бол'ш пастухоў. Панара Смарг. ГІЛЁК м., ГІЛЯ ж. Снягір. У гетым гн'азд'з'е пеўна г'ил'к'и жывуц'. Цвербуты Лід. Прыл'ац'ел'и ўже г'ил'и, с'адз'иц'
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 674 ▶