ГАРАБЛІСКА н. Чаранок у граблях. Гарабл'иска моцнайе ў грабл'ах. Прывалка Гродз.
ГАРАГА м. і ж. груб. Нязграбны чалавек. Пагл'адз'и йакайа гарага пайшла па вул'ицы! Агароднікі Дзятл.
ГАРАДАЎНЯ ж. Вялікая будыніна. Пастав'иў С'ц'апан гарадаўн'у, ал'е хто там жыц' будз'а? Малінавая Смарг.
ГАРАДНЯ ж. Абгароджанае месца. Кон'и ў гарадн'и пасуцца. Дубатоўка Смарг.
ГАРАНДЛЯНКА ж. Кветка-васілёк. У жыт'е рас'ц'е гарандл'анка. Сонічы Гродз.
ГАРАС прысл. Добра, шчасліва. Каб хоц' гарас дайехала да бол'н'ицы дачка. Верабейкі Свісл.
ГАРАХАВЯНІШЧА н. Поле, на якім рос гарох. Гарахав'ан'ик ужо з'в'ез'л'и, на гарахав'ан'ишчы ўжо пасуц' кон'и. Кладнікі Іўеўск.
ГАРАЦАЦЬ незак. Ездзіць верхам на кані. Дз'ац'ка в'ел'м'и добра гарацайа. Кемейшы Вор.
ГАРБАВАНЫ дзеепрым. Гафрыраваны. Ц'ап'ер уваходз'ац' у моду гарбаваныйа спадн'ицы. Дубароўшчына Дзятл.
ГАРБУЗЯНКА ж. Каша з гарбуза. З гарбуза варым гарбуз'анку, дз'ец'и л'уб'ац'. Буцілы Лід.
ГАРБУНЕЦ м. Хвароба хрыбетніка. Ад гарбунца н'има л'екаў, гл'адз'и, каб ц'аб'е гарбун'ец н'и ўз'яў. Лелюкі Іўеўск.
ГАРКУШКА ж. Дробная рыба. Гаркушка жыв'е бол'ш у сажалках, плавайа на в'ерс'е. Валеўка Навагр.
ГАРНАВАЦЬ незак. Малоць. Треба два пуды збожжа пав'ес'ц'и гарнавац'. Каўкелі Іўеўск.
ГАРНАШКА ж. Кашаміравая хустка. Будз'аш у горадз'е, куп'и мн'е гарнашку. Сімакава Кар.
ГАРНІЦА ж. Гарнец. Баловаз'му гарн'ицу мук'и, дый пашла да с'астры. Пасінічы Слон.
ГАРОЎНЫ, ГАРУШНЫ прым. Гаротны, клапатлівы. Ц'ап'ер так'их гароўных мушчын мала, йаг быў мой бац'ка. Выгода Маст.
78 👁