Зміцер Санько
Поўнае імя: Санько Зміцер Фёдаравіч
Год народзінаў: 1949
Асноўная мова работ: Беларуская
Скончыў БДУ па спецыяльнасці малекулярная біялогія. Атрымаў 1-ю прэмію на конкурсе навуковых працаў Інстытута малекулярнай біялогіі (1975 г.). У 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю: тэма — «Даследаванне структуры ДНК пратэінавага комплексу» (навуковы кіраўнік доктар хімічных навук А. Д. Мірзабекаў). Па заканчэнні аспірантуры займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР.
Ад 1978 да 1995 г. працаваў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам біялагічнай рэдакцыі, намеснікам галоўнага рэдактара акадэмічнага выдавецтва “Навука і тэхніка” (сёння “Беларуская навука”).
Ад 1995 г. працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналогія».
Вядзе грамадскую дзейнасць па адраджэнні беларускай нацыянальнай ідэі. Удзельнічаў у моладзевым грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), заснаванні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Аўтар кніг “Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем” (Мінск, 1991), “А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы”, 125 папулярных выслоўяў” (Мінск, 2016) ды інш. Супольнік Працоўнай групы для ўнармавання беларускага класічнага правапісу (“Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя” Вільня; Менск, 2005). Укладальнік кніг “Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.“ Я. Станкевіча (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) (Менск, 1992), “Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу” С. Станкевіча (1994), “Хто адгадае? Беларускія народныя загадкі” (Мінск, 2017).
Работы: 1
Назва | Год | Старонак |
---|---|---|
Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем | 1991 | 226 |