Рыгор Барадулін

Рыгор Барадулін
Поўнае імя: Барадулін Рыгор Іванавіч
Год народзінаў: 1935
Год смерці: 2014
Асноўная мова работ: Беларуская
Нарадзіўся 24 лютага 1935 у вёсцы Гарадок Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Беларускі паэт, перакладчык. Народны паэт Беларусі (1992). Працаваў у перыядычным друку: з 1969 у выдавецтве «Беларусь», з 1972 у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1953. Нізка вершаў «На зямлі цаліннай» склала асноўны змест першай кнігі «Маладзік над стэпам» (1959). Выдаў каля дзясяткі кніг лірыкі, сатыры, зборнікаў для дзяцей. У ранняй творчасці данёс да чытача трываласць асноў народнай маралі і этыкі, пераканаў у таленавітасці беларускага народа, у яго багатай духоўнасці. У паэзіі асэнсоўвае асноўны змест эпохі: вайну, убачаную дзіцячымі вачыма, клопат пасляваенага дачаснага ўзмужнення падлеткаў, сённяшні і заўтрашні дзень планеты. У вершах «Жароўня», «Труба», «Стэарынавая свечка», «Хлебнічак», «Цялушка», «Палата мінёраў», «Скрыпачы» і іншых — старонкі біяграфіі пакалення дзяцей вайны, што вырастаюць да маштабнага асэнсавання трагізму жыцця беларускага народа на акупаванай тэрыторыі. Творчасць паэта вызначаецца разнастайнасцю жанраў, вобразна-стылявых сродкаў, яркай метафарычнасцю, тонкім псіхадэлізмам, багаццем моўнай палітры. Скарбы вуснай народнай творчасці, засвоеныя з дзяцінства, сталі дабратворнай глебай, на якой прарасла, зарунела непаўторная творчая індывідуальнасць Барадуліна. У яго творах адкрываецца жывая крыніца хараства мовы і мудрасці нашага народа, яго традыцый і звычаяў, своеасаблівай натурфіласофіі. Разам з тым народна-паэтычнае ў творчасці Барадуліеа нельга вылучыць з індывідуальнага. Дзякуючы такому сінтэзу паэту ўдаецца ствараць манументальныя вобразы Маці, Радзімы, Бацькаўшчыны. Многія вобразы ранняй лірыкі нярэдка маюць працяг у пазнейшых творах. У апошніх кнігах узмацняецца гучанне біблейскіх матываў. Паэт нярэдка звяртаецца да жанру малітвы, малітвы за постчарнобыльскае выжыванне і адраджэнне беларускай нацыі.

Работы: 1

Назва Год Старонак
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна 2013 390