Нінэль Ганчарова
Поўнае імя: Ганчарова Нінэль Афінагенаўна
Імя на рускай мове: Гончарова Нинель Афиногеновна
Год народзінаў: 1930
Асноўная мова работ: Руская
Нарадзілася ў 1930 у г. Ветка Гомельскай вобласці. У 1949 паступіла ў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Т. Шаўчэнка. З 1958 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1974 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1978 па 1990 г. узначальвала кафедру французскай, іспанскай і лацінскай моў БДУ. З 1991 – прафесар кафедры раманскіх моў БДУ. Ёю апублікавана каля 300 навукова-метадычных работ. Класічным стаў яе падручнік "Лацінская мова для гуманітарных факультэтаў", які вытрымаў чатыры выданні. Карыстаюцца вялікай папулярнасцю два зборнікі лацінскіх прыказак, прымавак, выслоўяў. Двойчы быў выдадзены Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў. Актыўна займаецца выданнем спецыяльных слоўнікаў лацінскай тэрміналогіі для гісторыкаў і юрыстаў. Кандыдатка філалагічных навук.
Работы: 1
Назва | Год | Старонак |
---|---|---|
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў | 1993 | 258 |