Мікола Касьпяровіч

Мікола Касьпяровіч
Поўнае імя: Касьпяровіч Мікола Іванавіч
Год народзінаў: 1900
Год смерці: 1937
Асноўная мова работ: Беларуская
Нарадзіўся 22 траўня 1900 г. ў вёсцы Ізабалёва Пухавіцкага раёна Менскай вобласці. Беларускі краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец. Вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце, БДУ, Менскім інстытуце народнай асветы. Сябра арганізацый "Маладая Беларусь", Менскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў, партыі беларускіх эсэраў. Быў інструктарам Наркамасветы БССР, інспектарам Слуцкага і Віцебскага аддзелаў народнай асветы, сакратаром Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратаром краязнаўчага часопіса "Наш край". У 1930 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў. У 1937 ізноў арыштаваны і расстраляны. Пісаў пра гісторыю краязнаўства на Беларусі, яго задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру. Аўтар нарысаў па гісторыі тэатра, навукі. Склаў бібліяграфію твораў Каруся Каганца. Даследаваў праблемы развіцця беларускай літаратуры. Выдаў некалькі слоўнікаў.

Работы: 1

Назва Год Старонак
Віцебскі краёвы слоўнік 1927 394