Мікалай Шатэрнік
- Поўнае імя
- Шатэрнік Мікалай Васілевіч
- Год народзінаў
- 1890
- Год смерці
- 1934
- Асноўная мова работ
- Руская
Мікалай Васілевіч Шатэрнік (11 верасня 1890, в. Старына, Чэрвеньскі р-н — 2 снежня 1934) — беларускі мовазнавец, педагог і краязнавец. У 1914 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, затым настаўнічаў на Міншчыне да 1929 года. У 1933 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут і пачаў выкладаць беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педагагічным тэхнікуме.
Шатэрнік займаўся даследаваннем народнай лексікі Ігуменскага павета (Чэрвеншчыны). У 1929 годзе выдаў «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны», дзе тлумачыў каля 9 тысяч мясцовых слоў і фразеалагізмаў, сабраных у 35 населеных пунктах. Быў аўтарам артыкулаў па педагогіцы і методыцы. Памёр ад сухотаў у 1934 годзе.
Работы: 1
| Назва | Год | Старонак |
|---|---|---|
| Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны | 1929 | 330 |