Мікалай Шатэрнік

Мікалай Шатэрнік
Поўнае імя: Шатэрнік Мікалай Васілевіч
Год народзінаў: 1890
Год смерці: 1934
Асноўная мова работ: Руская
Мікалай Васілевіч Шатэрнік (11 верасня 1890, в. Старына, Чэрвеньскі р-н — 2 снежня 1934) — беларускі мовазнавец, педагог і краязнавец. У 1914 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, затым настаўнічаў на Міншчыне да 1929 года. У 1933 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут і пачаў выкладаць беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педагагічным тэхнікуме. Шатэрнік займаўся даследаваннем народнай лексікі Ігуменскага павета (Чэрвеншчыны). У 1929 годзе выдаў «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны», дзе тлумачыў каля 9 тысяч мясцовых слоў і фразеалагізмаў, сабраных у 35 населеных пунктах. Быў аўтарам артыкулаў па педагогіцы і методыцы. Памёр ад сухотаў у 1934 годзе.

Работы: 1

Назва Год Старонак
Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны 1929 330