Марыя Якалцэвіч
Поўнае імя: Якалцэвіч Марыя Антонаўна
Год народзінаў: 1961
Асноўная мова работ: Беларуская
Нарадзілася 30 студзеня 1961 года ў вёсцы Дуляўшчына Мастоўскага раёна. Скончыла ў 1983 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура», у 1987 годзе аспірантуру. З 1983 года выкладае на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, дацэнт. Навуковыя інтарэсы: парэміялогія; парэміяграфія; мова мастацкай літаратуры.
Работы: 1
Назва | Год | Старонак |
---|---|---|
Тлумачальны слоўнік прыказак | 2011 | 696 |