Алесь Зайка
Поўнае імя: Зайка Алесь Фаміч
Год народзінаў: 1948
Год смерці: 2018
Асноўная мова работ: Беларуская
Алесь Фаміч Зайка нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 годзе скончыў Косаўскую сярэднюю школу, у 1971 - філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута. Пасля службы ў Савецкай Арміі вярнуўся ў родную вёску, працаваў настаўнікам беларускай мовы i літаратуры. Загадваў школьным этнаграфічным музеем.
Аўтар кнігі «Дым з коміна» (2011), у якой краязнаўчы досвед аўтара ўвасобіўся ў літаратурныя формы - лірычныя запісы, мініяцюры, апавяданні.
Работы: 4
Назва | Год | Старонак |
---|---|---|
Дыялектны слоўнік Косаўшчыны | 2011 | 274 |
Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны | 2014 | 310 |
Мікратапаніміка Івацэвіччыны | 2018 | 230 |
Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны | 2015 | 290 |