Адам Варлыга

Адам Варлыга
Год народзінаў: 1890
Год смерці: 1972
Асноўная мова работ: Беларуская, лацінкай
Язэп Гладкі (псеўданім Адам Варлыга) (4 кастрычніка 1890, в. Міхалкавічы, цяпер Лагойскі раён — 28 ліпеня 1972, Нью-Ёрк) Беларускі этнограф, мовазнаўца, педагог і грамадскі дзеяч. Удзельнік Першай сусветнай вайны, кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў. Падчас Лютаўскай рэвалюцыі далучыўся да беларускага руху, удзельнічаў у з'ездах беларускіх вайскоўцаў і Усебеларускім з’ездзе. У 1920-я актыўна развіваў беларускае школьніцтва на Лагойшчыне, але ў 1930 годзе быў звольнены з працы за палітычныя погляды. Каб пазбегнуць рэпрэсій, перабраўся ў Мінск, дзе працаваў у Наркамаце асветы і скончыў Вышэйшы педагагічны інстытут. Падчас Другой сусветнай вайны, у 1941 годзе, вярнуўся ў родную вёску, дзе зноў займаўся навучаннем, але праз пагрозу ад партызанаў у 1943 годзе пераехаў у Менск. У 1944 годзе апынуўся ў Германіі, дзе працаваў у лагерах для перамешчаных асоб і заснаваў выдавецтва «Заранка». Выдаў беларускія падручнікі, чытанкі, зборнікі народных песень і казак. У 1952 годзе пераехаў у ЗША, аднавіў «Заранку» ў Нью-Ёрку, выкладаў беларускую мову і супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва. Аўтар фундаментальных прац: «Прыказкі Лагойшчыны» (1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (1970), успамінаў «Чутае — бачанае — перажытае», дзе апісана жыццё Лагойшчыны канца XIX — пачатку XX ст. Пахаваны ў Іст-Брансвіку, Нью-Джэрсі.

Работы: 2

Назва Год Старонак
Краёвы слоўнік Лагойшчыны 1970 177
Прыказкі Лагойшчыны 1966 133